Старонка 27
◀ / 37 ▶
ПАРАПОЙ м. Вясельны падарунак. Я ек матуся мушу на парапой мільён положыть. ПІПА ж. Вада (у размове з малымі дзецьмі). Не ідзі ў піпу, сынок, намочыш ножкі. ПЛЕШНІК м. Аер. На Тройцу плешнік стелють усюды. ПОЛЁВАТЬ незак. Быць у стане цечкі (пра кароў). Набіть, моя корова полюе, нешчо вэльма рыкае. ПОСТОЛ м. Лапаць. Постолы ў мане на горышчы шчэ валяюцца. ПОТЯЗЬ ж. Прасніца для воўны. Потязь естя ў бабы Зоркі шчэ, я бачыла. ПОХВАТ м. Раптоўны парыў ветру. Похват ішоў, да стожка ростерушыло ўсёго. ПУХЛЯК м. Ужываецца пры сварцы. Шчоб тебэ пухляк узяў! ПЫДЛЕТОК м. Падлетак. Ек хлопэц шчэ не дорослы, але ўжэ й не дітя, то пыдлеток, от до годоў семнаццаті. Птушаня, якое вучыцца лётаць. Ластоўчэнята ўжэ пыдлеткі. ПЫДМАЗКА ж. Падмазка. Я пыдмазку твою коту оддала. ПЭРВЫ ліч. Першы. Пэрвы раз такэ тепло. ПЭРГАЛО н. Той, хто робіць справу вельмі павольна, корпаючыся. Не маглюй, пэргало, нема шоб раз-два і готово. ПЭЦАЛЬ м. Зневажальная назва, зварот. Ты протіў мане пэцаль, моўчы хоть. ПЭЦКАЛО н. Той, хто робіць што-небудзь брудна, неахайна. Не воруш, я сама, ты некэ пэцкало, а не роботнік.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 37 ▶