Старонка 20
◀ / 37 ▶
КОЛЕНШЧЫНА ж. Мадэпалам – від тканіны. С коленшчыны я старому нашыла сорочок, то шчэ й зарэз естя. КОЛЕСНІК м. Невялікі воз. У Забарэззі колеснік сена накосіў. КОЛОМАЗЬ ж. Каламазь, калёсная мазь з дзёгцю, смалы і солі. Колісь до воза подвешвалі вадерцэ с коломаззю да і возілі с собою. КОПАНІЦА ж. Лопата. Хрэн копала да копаніцу погнула. КОСТЕРЭВА ж. Брыца, плашчуга. Вэльма костерэвой бульба ў мане заростае, нема рады. КОЦУБА ж. Кавенька, кій для апоры пры хадзьбе. Дед коцубою на курэй кінуў, то воны побеглі з огорода. КОШТОВАТЬ незак. Спрабаваць на моц яйкі. Яйца вон умее вэльма коштовать, ек выбарэ моцака на Валіконне, то ўсем параб'е. КРАГЭЛЬ м. Здаравяка. Мой батько крагэль быў, шчэ й зарэз жыў бы мо, коб не ўбілі немцы. КРЭЙДА ж. Кавалак мелу, які ўжываецца да пісьма. У школі крэйдою пішуть на дошцы. Мел для пабелкі. У Городку іншы раз крэйду продають, у грудках такіх. КУБЛО н. Гняздо. Яйца забрала, а поклада оставіла ў кубле. КУЛЁВІК м. Невялікі мяшок. Забыласа ўзять кулёвік. КУМАЛЕМ прысл. Вельмі хутка, кулём. Хлопэц скучыў баз матеры да кумалем до ее, ек побачыў, шо прыехала.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 37 ▶