Альпенскі дыялектны слоўнік (2004). І. Ляшкевіч

 ◀  / 37  ▶ 
А Л Ь П Е Н С К І ДЫ Я Л Е К Т НЫ С Л О Ў Н І К КАПШУК м. Мачавы пухір у свіней. Капшукам'ялі з пошлом, да надоўвалі, да сушылі да детям забаўка была. А то шчэ егомылі добрэ, да чистым салом залівалі. КАРАЧУН м. Клышаногі. Карачун гэто нога об ногу терэ. КАРАЧУХА Клышаногая. Гэля пошла, карачуха. КВАРТА ж. Металічная пасудзіна з ручкай, з якой п'юць ваду, конаўка. Кварту воды выпіў, а молоко покінуў. КВАЧ м. Пэндзаль. Быў квач да засох у красцы. КЁПАЛО н. Дурная голова. От кепало, по хлеб пошоў да сумку забыў. КІЛЁ н. Кілаграм. Кілё цукру нема шчо бачыть, а гэто ж на месец. КІНОЎШЧЫК м. Кінамеханік. Коліся Вася Пуп кіноўшчыком быў. КІРДУПЭЛЬ м. Малы ростам, кволы чалавек. Не человек, а так, некі кірдупэль, заморок. КЛЁЦ м. Вялікая, цяжкая груда гліны. Б ало, у цагэльні клёцы поповарнуў. КЛЕНДАТЫ прым. Клышаногі. Колісь Віктёр клендаты быў. KOBAHIK м. Спецыяльна акаваны кіёк для пераходу праз лёд. Я c кованіком смело по Горыні іду, а так страшно, можэш проваліцца. КОЖА МЕХОМ прысл. Неадкладна. Тётка прьіходіла, казала, шчоб ты кожа мехом тепэр пришила до іх. КОЖМАН м., экспр. Вялікі шчупак. От кожмана поймаў у копанцы. КОЖУШОК м. Шчупак. Кожушок - смачна рыбіна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

капшукамялі, капшўк, кірдўпэль, пюць
9 👁
 ◀  / 37  ▶