А Л Ь П Е Н С К І ДЫ Я Л Е К Т НЫ С Л О У Н І К КУХАЙКА ж. Целагрэйка. Колісь шэсть рублей кухайка стоіла. КУХЛІК м. Невялікая конаўка. Мамо, Діма кухліка розбіў. Ты набі его! КУХОР м. Куфар, вялікая скрынка з векам для захоўвання тканіны, адзення, каштоўнасцяў. Ек была эвакуацыя, то я кухра закопала парад хатою, а нехто ўсе выбраў, нагледеў. КУХЭРОК м. Невялікі куфар. У кухэрку держала оддельно парапой. КУЧОМКА ж. Зімовая шапка з аўчыны. Тепэр кучомок нема з оўчыны, не шыють. Л ЛАНТУХ м. 1. Рваная адзежына. Не одевай того лантуха, кала хаты ў ём будеш. 2. Неахайна апрануты чалавек. Некі пошоў человек лантух, мо старэц некі. ЛАПУЗАж i ж. Няўклюда. Утекай, лапу за, тыўжэ i так побіў у сю посуду. ЛЁДЬВА прысл. Ледзь. Ледъва прытеглас с села, ногі болять гэ. ЛЕКОТЁТЬ незак. Трэсціся ад страху, марозу. От лекотела я, ек побачыла, шчо немэц до нас заварнуў. ЛЁКТРА ж. Электрычнасць. Лектраў Ольпэніўжэ мо годоў трыццэть е. ЛЕПЭТА ж. Вадкая гразь. На дворэ лепэта - не вылезті. ЛЕШЧОТКА Ж. Шына для змацавання ў нерухомым стане. Бусько ногу зламаў, а мы ее ў лешчоткі ўзелі, да зрослас
Дадатковыя словы
кўхлік, кўхор, лапўзаж
8 👁