НУПРЭ'Й м. Kcuii прыходзіў Нупрэ'й, грэчку сеялі пасля абеду [Загорыны Маз.]. ОНАПРЭ'Й м. У того будуцъ блінцы смашные, хто грэчку посев на Онапрэ'я [Завайць Нараўл.]. АНДРЭ'Й, АНДРЭ'ЙКІ, ОНДРЭ'Й; СВЕТЫ' АНДРЭ'Ю, СВЕТЫ' ОНДРЭ'Й. Прысвятак народнага календара, які адзначаецца 13 снежня (30 лістапада ст. ст.); дзявочае свята, адметнае варажбой. АНДРЭ'Й м. [Бабраняты Маз.]. У мяне ўнук Андрэй, патаму што радзіўся трынаццатага, калі было свята Андрэ'й [Гурыны Маз.]. Андрэ'й - i цепер ето свято [Аляксандраўка Калінк.]. АНДРЭ'ИК1. На Андрэ'йкі дзеўкі гадаюцъ, хочуцъ знаць, ці пойдуцъ у етум годзі замуж [Малейкі Браг.]. А ў нас кажуцъ светы Андрэй, кажуцъ i Андрэ'йкі [Канатоп Нараўл.]. На Андрэ'йкі дзеўкі хлебцы пекуць [Дзямідаў Нараўл.]. ОНДРЭ'Й м. Колгсь на Ондрэ'я i снег, i мецеліца, а дзеўкі бегуцъ под вокны, коб послухаць, як зарэ хлопца назовуць. Тоды ўжо i суджоного так звацъмуцъ [Чэрнічы Жытк.]. * СВЕТЬГ АНДРЭ'Ю м. У нас так дзеўчаты говораць: ' Светы' Андрэ'ю, конопелькі сею, кідаю, цебе, суджаны, заклікаю!" [Махнавічы Маз.]. У свето'га Андрэ'я дзеўкі просяцъ хорошых жэніхоў * СВЕТЫ' ОНДРЭ'Й м. Ек прыдзе светы' Ондрэ'й, у нас дзеўкі ворожацъ на коноплі [Рычаў Жытк.]. АНДРЭ'ЙКІ мн. гл. АНДРЭ'Й. АРЭ'ЛІ, РЭ'ЛІ. Прыстасаванне для гушкання, якое звязваецца з ачышчальным вясеннім абрадам. АРЭ'Ш мн. На Сорокі гушкаліса на арэ'лях [Махнавічы Маз.]. РЭ'ЛІ мн. На Пятро вешалі рэ'лі i качаліся цэлы дзет [Веляцін Хойн.]. АСПАЖА' гл. ПРАЧЫ'СТАЯ ў знач. 1. АЎДОТО, АЎДОНЦЯ, ЕЎДОЮ, ОЎДОТО, ОЎДОНДЯ, ЯЎДОКІ Прысвятак народнага календара, які адзначаецца 14 сакавіка (1 сакавіка па ст. ст.); першы веснавы дзень, з якога пачыналася гуканне вясны. АЎДО'КІ мн. Колісь на Аўдо'кі робілі адны мужыкі, а бабы не [Навасёлкі Хойн.]. У нас гавораць: "Калі на Аўдо'кі з горы потокі - настае весна " [Загорыны Маз.]. Аўдо'кі - первы дзет весны па-старому [Сырод Калінк.]. Гавораць, калі на Аўдо'кі налеціць завіруха, то лето будзе холодным, а год голодным [Балажэвічы Маз.]. На Аўдо'кі нерэжуць, а калі ўжо i надо порэзацъ, то толькі тымі ножніцамі, што для овечэк [Мікулічы Браг.]. Прыйдуць Аўдо'кі - заболяць у паробка бокі [Казанск Калінк.]. АЎДО'ЦЦЯ ж. Аўдо'цця - еты празнік празнуваўса раней [Казловічы Калінк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

андрэик, андрэйкі, андрэю, андрэя, арэлях, арэлі, арэш, аўдокі, аўдоцця, нупрэй, онапрэй, онапрэя, ондрэй, ондрэя, прачыстая, рэлі, светога
21 👁