ЕЎДО'КІ мн. Калі на Еўдо'кі дошч - будзе доброе жыто [Бокаў Маз.]. 3 Еўдо'кі ідзе ўжэ цепло [Малыя Аўцюкі Калінк.]. У нас кажуць, што Еўдо'кі держэ ў руках лето [Мялешкавічы Маз.]. На Еўдо'кі, говорылі, можно сукаць ніткі [Васькаўка Маз.]. ОЎДО'КІ мн. Муўсегда на Оўдо'кі вусаджваем на росаду хіомідоры [Завайць Нараўл.]. ОЎДО'ЦЦЯ ж. Ек прыходзіць Оўдо'цця із снегом — будзе хорошы урожай, калі з цёплым ветром - будзе мокрое лето [Завайць Нараўл.]. ЯЎДО'КІ мн. Колісь так говорылі: "Ек будзеш спраўляць Яўдо'кі, то будуцъ голыя бокі" [Веляцін Хойн.]. У Яўдо'кі - голыя бокі [Сырод Калінк.]. АЎДО'ЦЦЯ ж. гл. АЎДО'КІ. АЎЛА'С, УЛА'С, УЛА'ССЕ; КАРО'ВЯЧЫ ЎЛАС. Прысвятак народнага календара, які адзначаецца 24 лютага (11 лютага ст. ст.); свята жывёлы. АЎЛА'С м. На Аўла'са раней не рабілі, бо карова з двора сыдзе, а конь прапасці можа [Бывалькі Лоеўск.]. У святога Аўла'са просім здороўя своёй жыўнасці: коніку, короўцы [Прудок Маз.]. УЛА'С м. На Ула'са коні i коровы кормілі ладкамі, шоб булі здоровые [Сямурадцы Жытк.]. На Улагса ўсе до масла ласы [Хамічы-2 Калінк.]. На Ула'са нічагуські не рабілі, а токі даглядалі коровы i коні [Паселічы Хойн.]. УЛА'ССЕ н. Ула'ссе сільно не гуляем, а не робім, а то карова на вясне не ўстане на ногі [Казанск Калінк.]. Казалі, што на Ула'ссе бувае сем морозоў [Мялешкавічы Маз.]. * КАРО'ВЯЧЫ ЎЛАС м. Каро'вячы Ўлас на масленай недзелі. Ад каро'вячага Ўласа да посту мяса не елі [Навасёлкі Петрык.]. Б БА'БА, ж. Удзельнік традыцыйнага абрадавага каляднага абраду, апрануты ў адзенне старой жанчыны. На стары Новы год спяваюць коляду, дзеда робляцъ, ба'бу робляць, козу робляць [Вялікія Сялюцічы Петрык.]. БА'БША ЛЕ'ТА, БА'БШ Э ЛЕ'ТО. Цёплая пагодлівая пара ў канцы верасня - пачатку кастрычніка; пачатак жаночай (бабскай") гаспадарчай працы. БА'БША ЛЕ'ТА ж. Ба'біна ле'та ідзе з Калінавіка до самых Пакроваў [Мялешкавічы Маз.]. Раней на багбіна ле'та бабы ў гародзеўсё ўбіраюць, трэплюцъ лён [Казловічы Калінк.]. БА'БШЭ ЛЕТО н. Ба'бінэ ле'то бувае, калі Каліновік, Цудо, Пакрову [Глініца Маз.]. БА'БШЭ ЛЕ'ТО гл. БА'БША ЛЕ'ТА
Дадатковыя словы
аўдокі, аўдоцця, аўлас, аўласа, баба, бабу, бабш, бабша, бабшэ, бабіна, бабінэ, еўдокі, каровячага, каровячы, лета, оўдокі, оўдоцця, улас, уласа, улассе, яўдокі
2 👁