А АГО'НЬ м. Вогнішча. На Купалле хлопцы аго'нь раскладаюцъ [Васькаўка Маз.]. АДМУКА'ЦЦА незак. Адмыкацца. На Блавегичанне земля адмука'ецца [Баравое Лельч.]. АДПРА'ВА, ОДПРА'ВА. Служба ў царкве. АДПРА'ВА ж. На багатые дзеды адпра'ва йдзеў царкве [Васькаука Маз.]. ОДПРА'ВА ж. На Узъдзюжанне му ходзім у цэркоў, одпра'ва ідзе [Града Жытк.]. АЛЯКСЕ'Й, ЛЕКСЕ'Й, ЛЯКСЕ'Й, ОЛЕКСЕ'Й; АЛЯКСЕ'Й ЦЁПЛЫ, ЛЯКСЕ'Й ВЕСНЯ'НЫ, ЦЁПЛЫ ЛЕКСЕ'Й, ЦЁПЛЫ ЛЯКСЕ'Й. Прысвятак народнага календара, які адзначаецца 30 сакавіка (17 сакавіка ст. ст.); дзень рыбалова i пчаляра. АЛЯКСЕ'Й м. У Аляксе'й рыба на нэрас, пчолка на верас, чалавек на хвою пчолкі глядзець [Мялешкавічы Маз.]. На Аляксе'я прылеталі буслы. У кого булі вуллі, тые на Аляксе'я подглядвалі пчол [Веляцін Хойн.]. ЛЕКСЕ'Й м. На Лексе'ярыба на нерэс ідзе [Грабаў Петр.]. Колісь на Лексе'я не робілі нічого [Канатоп Нараўл.]. Кажуцъ, як прыдзе Лексе'й} то будзе цеплей [Багуцічы Ельск.]. ЛЯКСЕ'Й м. Ляксе'й - етэ ж празнік [Небытаў Хойн.]. На Ляксе'я прыдзе цяпло [Казловічы Калінк.]. На Ляксе'я буслы прылетаюцъ [Малейкі Браг.]. На Ляксе'я журоў запее [Карчовае Хойн.]. Колісь на Ляксе'я не ткалі [Васькаўка Маз.]. ОЛЕКСЕ'Й м. На Олексе'я не трэ обіжаць бедных i самому не трэ ні на кого обіжацца [Сяменча Жытк.]. * АЛЯКС'ЕЙ ЦЁПЛЫ м. Прыдзе Аляксе'й Цёплы - будзе цёпла [Глініца Маз.]. На Аляксе'я Цёплого буслы прылецяцъ [Навасёлкі Хойн.]. * ЛЯКСЕ'Й ВЕСНЯ'НЫ м. Ляксе'й Весня'ны - ето ужо весна [Замосце Калінк.]. На Ляксе'я Весня'ного журавы прылетаюцъ [Малейкі Браг.]. * ЦЁПЛЫ ЛЕКС'ЕЙ м. На Цёплого Лексе'я почынаецца прылёт пціц [Буда-Сафіеўка Лельч.]. * ЦЁПЛЫ ЛЯКС'ЕЙ м. Цёплы Ляксе'й - гичука на нэрэст, а корова на верас [Буйнавічы Лельч.]. АЛЯКСЕ'Й ЦЁПЛЫ гл. АЛЯКСЕ'Й. АНАПРЭ'Й, НУПРЭ'Й, ОНАПРЭ'Й, м. Прысвятак народнага календара, які адзначаецца 25 чэрвеня (12 чэрвеня ст. ст.); спрыяльны дзень для сяўбы грэчкі. АНАПРЭ'Й м. Бувала, у дзень Анапрэ'я сеелі грэчку [Паселічы Хойн.]. На Анапрэ'я спеюцъ суніцы [Васькаўка Маз
Дадатковыя словы
агонь, адмукаецца, адмукацца, адправа, аляксей, аляксея, анапрэй, анапрэя, весняного, весняны, лексей, лексея, лексеярыба, ляксей, ляксея, нупрэй, одправа, олексей, олексея, онапрэй
20 👁