Слоўнік каляндарна-абрадавай лексікі Усходняга Палесся (2007). Л. І. Лапіцкая

 ◀  / 67  ▶ 
СА'ЎКІ мн. На Са'ўкі мы ховалі пчол [Данілаўка Ельск.]. СА'ВЫ гл. CA'BA. С АРАКА' гл. CAPAKI'. CAPAKI', CAPAKA', CO'PAKI, СОРОКА'; CO'PAK СВЕТЫ'Х, CO'POK СВЕТЫ'Е, CO'POK СВЕТЫ'Х. Веснавое свята народнага календара, якое адзначаецца 22 сакавіка (9 сакавіка ст. ст.), у дзень веснавога раўнадзенства; дзень надыходу вясны, прылёту птушак, адметны абрадавым комплексам заклікання вясны, памінання продкаў i любоўнай варажбой. САРАКГ. На Саракі' дзеўкі весну клічуць [Лукі Калінк.]. Рэчка вуходзіць на Саракі' [Ясяні Браг.]. CAPAKA'. На Сарака' дзеўкі песні пеюцъ [Асавец Маз.]. На Сарака сорак выраеў прылетаець [Сырад Калінк.]. Сарака' весну адкрываюць [Прудок Маз.]. На Сарака' мучалі сорак мучанікаў [Казловічы Калінк.]. Гаворацъ, што на Сарака' дуты сарака мучанікаў прылетаюцъ ек жаўрукі да нас на землю [Малыя Аўцюкі Калінк.]. СО'РАКІ. Будзе цёплая весна, калі на Сорак'i вол воды нап'ецца [Веляцін Хойн.]. На Со'ракі ўжэ весна прыходзіць. Калі на Соракі' прылетаюцъ птушкі, то ета прылетаюцъ дуты нашых дзедоў [Паселічы Хойн.]. СОРОКА'. У нас на Сорока' дзеўке ворожацъ про чоловека [Азяраны Жытк.]. * СО'РАК СВЕТЫ'Х. На Со'рак светы'х дзеўкі на дошках скачуцъ [В. Бор Хойн.]. На Сорак светы'х велікіе дзеўкі ў дошку гуляюцъ [Зарэчча Браг.]. На Со'рак светы'х надо зламацъ сорак дошчачак [Аляксандраўка Калінк.]. * СО'РОК СВЕТЫ'Е. На Со'рок светы'е хрэсты пеклі i етым хрэстом вугонялі худобу ўполі [Буйнавічы Лельч.]. * СО'РОК СВЕТЫ'Х. На Со'рок светы'х кідалі цераз дом сорок палок, штоб знайці за лето сорок качак [Буда-Сафіеўка Лельч.]. На Со'рак светы'х пяком булкі, каб сорак було [Прудок Маз.]. Кажуцъ, на Со'рак светы'х сорак птушак прылятае [Прудок Маз.]. На Со'рок светы'х ходзілірэзацъ палкі, каб перэкідаці іх церэз крышу [Сямурадцы Жытк.]. СА'ЎКІ гл. СА'ВА. СВЕТО'Е КАТЭРЫ'НЫ гл КАЦЯРЫ'НЫ. СВЕТО'Е КРАШЧЭ'ННЕ гл. ВАДО'ХРЫШЧЭ. СВЕТЫ' АНДРЭ'Ю м. гл. АНДРЭ'Й. СВЕТЫ' ОНДРЭ'Й м. гл. АНДРЭ'Й. СВЕТЫ'Е ВЕЧЭРА' мн. Вечары ад Пасхі да Ушэсця. Посля Паскі да Ушэсгуя ідуць светы'е вечэра', тогды нічого не роблім [Навасёлкі Петрык.]. СВЕЩ'ЦЬ, СВЭТЫ'ЦЬ. Асвячаць у храме
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

caba, copak, copaki, copok, андрэй, андрэю, вадохрышчэ, катэрыны, кацярыны, крашчэнне, напецца, ондрэй, сава, савы, саўкі, светое, светые, светых, свещць, свэтыць, соракi, ушэсг^я
0 👁
 ◀  / 67  ▶