Слоўнік каляндарна-абрадавай лексікі Усходняга Палесся (2007). Л. І. Лапіцкая

 ◀  / 67  ▶ 
д ДАБРАВЕ'ШЧАННЕ гл. БЛАГАВЕ'ШЧАННЕ. ДАЖЫ'НКІ мн. І.Заканчэнне жніва. На дажы'нкі прышло мо з пяцъ баб [Чамярысы Браг.]. 2. Свята заканчэння жніва. Етыя дажы'нкі булі багатыя [Скалодзін Маз.]. На дажы'нкі будзе кермаш [Астражанка Лельч.]. На етых днях будуць дажы'нкі [Сяменча Жытк.]. 3. Святкаванне заканчэння дажынак. 3 дажы'нак ішлі з песнямі [Хвойнае Хойн.]. На даж'ынкі неслі каравай [Каманоў Браг.]. Ось надзену красівую сорочку i пойду на дажы'нкі [Санюкі Ельск.]. ДАКО'ПКІ мн. 1. Заканчэнне ўборкі бульбы. Бувае, што з дако'пак чуць ідом — так наробімса [Бібікі Маз.]. 2. Свята заканчэння ўборкі бульбы. Як булъбу дакопаюцъ - правім дако'пкі [Вялікія Сялюцічы Петрык.]. 3. Святкаванне заканчэння ўборкі бульбы. На дакопкі сало несом, блінцы, што е, тэе i бером [Турцэвічы Калінк.]. ДВІ'ЖЭННЕ гл. УЗВІ'ЖАННЕ. ДЗВІ'ЖЭННЕ 2л. УЗВ'ІЖАННЕ. ДЗЕВЯ'ТУХА ж. Пятніца на дзевятым тыдні пасля Вялікадня. Дзевя'туху празнуем, шоб грозы не було [Буйнавічы Лельч.]. ДЗЕ'Д м. Персанаж традыцыйнага абрадавага каляднага цыкла. Козу водзілі, пуд вокнамі спевалі, а дзе'да ў хату пускалі. Дзе'ду пірога давалі, грошы давалі [Вялікія Сялюцічы Петрык.]. ДЗЕ'ДОВА СУБО'ТА, ЗЯЛЁНАЯ СУБО'ТА. Памінальны пярэдадзень Сёмухі (Тройцы). ДЗЕ'ДОВА СУБО'ТА ж. Дзе'дова субо'та перэд Тройцою [Дуброва Лельч.]. УДзегдову субо'ту ходзім намогілкі [Букча Лельч.]. ЗЯЛЁНАЯ СУБО'ТА ж. У Зялёную субо'ту дзедовацъ будом [Зімовая Буда Лельч.]. У нас Зялёная субо'та ето Кленова субота [Убарцкая Рудня Лельч.]. ДЗЕДОВА'ЦЬ -дую, -дует, -дуе; незак. Памінаць продкаў. У пятніцу перэд Сёмухою ідом до своіх дзедова'ць [Вятчын Жытк.]. ДЗЕДЫ' мн. І.Дзень, у які памінаюць продкаў. Дзеды' буваюцъ увосень i вясною [Мялешкавічы Маз.]. У пятніцу перэд Тройцою ўсегда правім дзеды' [Буда-Сафіеўка Лельч.]. 2. Традыцыйная памінальная вячэра. На дзеды' гатуем куццю, мясо, блінцы, кісель [Казловічы Калінк.]. 3. Памёршыя продкі. На Радуніцу варым вечэру, зовём дзедо'ў [Прудок Маз.]. ДЗЕНЬ СВЕТО'Й ТРО'ІЦЫ гл. СЁМУХА
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

благавешчанне, дабравешчанне, дажынкі, дакопак, двіжэнне, дзвіжэнне, дзевятуха, дзевятуху, дзеда, дзедоваць, дзедоў, дзеду, светой, суботу, троіцы, узвіжанне
0 👁
 ◀  / 67  ▶