Слоўнік каляндарна-абрадавай лексікі Усходняга Палесся (2007). Л. І. Лапіцкая

 ◀  / 67  ▶ 
ГАЛО'ДНА КУЦЬЯ' гл. ТРЭ'ЦЯЯ КУЦЬЯ'. ГАЛО'ННА КУЦЯ' гл. ТРЭ'ЦЯЯ КУЦЬЯ'. ГА'ННЫ мн. Прысвятак народнага календара, які адзначаецца 22 снежня (9 снежня ст. ст.); звязваецца з назіраннямі за надвор'ем. На Га'нны ўжэ прыбаўляецца багато дня [Загорыны Маз.]. Га'нны - два тыдні до Коляд [Аляксандраўка Калінк.]. Га'нны буваюцъ до Роства [Канатоп Нараўл.]. Перэд Га'ннамі ходзяцъ воўкі зграямі [Мікулічы Браг.]. ГШ 'Ш ЧА н. Вогнішча. Увечары на Івана Куполу маладыя палілі гнНичы, водзілі карагоды, а ночы йшлі ў лес шукацъ кветку [Званяцкае Хойн.]. ГОЛОВОСЕ'К гл. ГАЛАВАСЕ'К. ГОЛО'ДНА КУЦЬЯ' гл. ТРЭ'ЦЯЯ КУЦЬЯ'. ГОЛО'ДНА КУЦЯ' гл. ТРЭ'ЦЯЯ КУЦЬЯ'. ГРАДОБО'ЙНА СЕРЭДА' гл. ГРАДОВА'Я СЕР АДА'. ГРАДОВА' СЕРАДА' гл. ГРАДОВА'Я СЕР АДА'. ГРАДОВА'Я СЕРАДА', ГРАДОВА' СЕРАДА', ГРАДОБО'ЙНА СЕРЭДА'. Серада пасля Сёмухі (Тройцы). ГРАДОВА'Я СЕРАДА' ж. Градова'я серада' бувае на Трощу, у сераду [Мялешкавічы Маз.]. ГРАДОВА' СЕРАДА' ж. У Градову' сераду' ў полі не робім, штоб град не побіў [Буйнавічы Лельч.]. ГРАДОБО'ЙНА СЕРЭДА' ж. Еслі будзеш робіць у градобо'йну серэду' - град усё поб'е [Вялікія Сялюцічы Петрык.]. ГРАМНІ'ЧНАЯ СВЕ'ЧКА, ВСТР'ЭЧЭНЬСКА СВЕ'ЧКА, СТРЭ'ЧАННАЯ СВЕ'ЧКА. Свечка, якая асвячаецца ў храме на Стрэчанне (Грамніцы) i, паводле вераванняў, мае ахоўную сілу. ГРАМШ'ЧНАЯ СВЕ'ЧКА ж. На Стрэчанне беруцъ свечону свечку i ставяцъ у хаці, штоб гром неўдарыў, тому i завецца грамні'чная све'чка [Васькаўка Маз.]. Грамні'чнай све'чкай обязацельно надо перэхрысціць хату i хлеў, штоб гром неўдарыў [Казловічы Калінк.]. ВСТР'ЭЧЭНЬСКА СВЕ'ЧКА ж. Несом встр'эчэньску св'ечку, штоб дома була, ад грозы [Вятчын Жытк.]. СТРЭ'ЧАННАЯ СВЕ'ЧКА ж. Стрэ'чанная све'чка ад грозы [Вялікія Сялюцічы Петрык.]. ГУВЕ'СНА, ж. Першы дзень вясны. Калі м 'ясоед заканчваецца, а пост почынаецца, то тэй дзет му зоўём гуве'сна, тому што тоды ўжэ весну сустрэкаюцъ [Града Жытк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

встрэчэньска, встрэчэньску, галавасек, галодна, галонна, ганнамі, ганны, головосек, голодна, градобойна, градобойну, градовая, грамнічнай, грамнічная, грамшчная, гувесна, надворем, побе, свечкай, стрэчанная, трэцяя
0 👁
 ◀  / 67  ▶