Слоўнік каляндарна-абрадавай лексікі Усходняга Палесся (2007). Л. І. Лапіцкая

 ◀  / 67  ▶ 
ДЗЕСЯ'ТУХА ж. Пятніца на дзесятым тыдні пасля Вялікадня. Дзеся'туха - етэ ж дзесятая n 'ятніца после Велікодня [Чырвонабярэжжа Лельч.]. ДЗЕЎЯ'ТНІК м. Чацвер на дзевятым тыдні пасля Вялікадня. На дзеўя'тнік возьму дзеўяць егодзін чарніц у лесе [Вялікія Сялюцічы Петрык.]. На дзеўя'тнік ідом у лес шукацъ дзеўяту ягоду i прыказваем: (СНовінка ў роток, a здороўечко ў жывоток! " [Навасёлкі Петрык.]. ДРУГА'Я КУЦЦЯ' гл. ДРУГА' КУЦЦЯ'. ДРУГА' ПРАЧЫ'СТА гл. ПРАЧЫ'СТАЯ. ДРУГА' ПРОЧЫ'СТА гл. ПРАЧЫ'СТАЯ. ДРУГА' ПРЭЧЫ'СТА гл. ПРАЧЫ'СТАЯ. ДРУГА' КУЦЦЯ', ДРУГА'Я КУЦЦЯ', БАГА'ТА КУЦЦЯ', БАГА'ТА КУЦЬЯ', БАГА'ТА КУЦЯ', КУЦЦЯ' СВЯТОТА КО'ЗЛІКА, СЕРЭ'ДНЯ КУЦЬЯ', ШЧО'ДРАЯ КУЦЦЯ'. Другая перадкалядная куцця, якая святкуецца 13 студзеня (31 снежня ст. ст.). $ ДРУГА' КУЦЦЯ' ж. Друг'а куцця' - ето перэд Новым годам, ето серэ'дня куцця' [Камаровічы Петрык.]. ДРУГА'Я КУЦЦЯ' ж. Друг'ая куцця' бувае трынаццатого январа [Чырвонабярэжжа Лельч.]. БАГА'ТА КУЦЬЯ' ж. Бага'та куцья' перэд Новым годам [Мялешкавічы Маз.]. БАГА'ТА КУЦЦЯ' ж. На Бага'ту куццю' гатуем усё с салом [Навасёлкі Хойн.]. БАГА'ТА КУЦЯ' ж. Бага'та куця' шчодрая [Малейкі Браг.]. * КУЦЦЯ' СВЯТОТА КО'ЗЛІКА ж. У нас колісь робілі куццю' свято'га Ко'зліка, а цепер не, не празнуюцъ [Крушнікі Маз.]. За тое i стаўлімо куццю' свято'га Ко'зліка, што Святы Козлік накрываў маленького Icyca сеном, шоб не змерз [Гарочычы Калінк.]. СЕРЭ'ДНЯ КУЦЬЯ' ж. Серэ'дня куцья' бувае перэд Васіллем [Жахавічы Маз.]. ШЧО'ДРАЯ КУЦЦЯ' ж. На Шчо'друю куццю' зоўём мороза [Сяменча Жытк.]. ДРУГА' ПРАЧЫСТА гл. ПРАЧЫ'СТАЯ ў знач. 2. ДРУГА' Я ПРАЧЫ'СТАЯ гл. ПРАЧЫ'СТАЯ ў знач. 2. ДРУГА' ПРОЧЫСТА гл. ПРАЧЫ'СТАЯ ў знач. 2. ДРУГА' ПРЭЧЫ'СТА гл. ПРАЧЫ'СТАЯ ў знач. 2. ДРУГІ' СПАС гл. СПАС
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

багата, багату, дзесятуха, дзеўятнік, козліка, прачыстая, прэчыста, святога, серэдня, шчодрую
2 👁
 ◀  / 67  ▶