ВЕЛІ'КОНЬЕ CBETO'E гл. ВЕЛІ'КОДНЕ. ВЕЛІ'КЭННЕ, н. гл. ВЕЛІ'КОДНЕ. ВЕЛІ'ЧКА гл. ВЕЛГКОДНЕ. BEHKI' ПУСКА'ЦЬ, ВЯНКІ' ПУСКА'ЦЬ. Апускаць вянкі ў раку. Абрадавае дзеянне, якім суправаджаецца варажба на Купалле. ВЕНКГ ПУСКА'ЦЬ. На Купало дзеўкі венкі' пуска'юць [Маркоўскае Лельч.]. ВЯНКІ' ПУСКА'ЦЬ. Emo ж калі Купала — вянкі' пуска'юць [Загорыны Маз.]. BEHO'K, ВЯНО'К. Рытуальнае ўпрыгожванне з кветак, стужак, неабходны атрыбут традыцыйных абрадаў, якімі суправаджаюцца каляндарныя святы. ВЕНО'К м. У нас на Купалле дзяўчаты плетуць венкі' [Казловічы Калінк.]. На дожынкі плетуць венкі' з колосоў [Града Жытк.]. ВЯНО'К м. У той год дык вадзілі русалку па дзярэўні пасля Троицы. Ета маладая дзевачка} надзявалі ей коротко плаце, вянка' рабілі, у его й ленты ўпляталі [Гурыны Маз.]. ВЕРБА', ВЯРБА'. І.Дрэва, галінкі якога з'яўляліся атрибутам ачышчальнага абрада ў Вероную нядзелю. Тым дубчыком вербы', ьито свецілі ў Вероную недзелю, вугоняем короўкі на веснавого Юр 'я [Бярэжцы Жытк.]. 2. Галінкі вербы. У Вероную недзелю носім свеці'ць вербу ў цэркоў [Казловічы Калінк.]. На Вербіч вербу' несом у цэркоў [Грабаў Петрык.]. У Верону недзелю ўжо нічого не робім, a ідом у цэркоў, несом вербу' свеці'ць [Буда-Сафіеўка Лельч.]. Усегда вярбу' свецім ў цэркві [Бібікі Маз.]. Прыносім вярбу' з цэркві дый дзетак ею б 'ём, каб хваробы павуходзілі [Гурыны Маз.]. ВЕ'РБІЧ гл. ВЕ'РБНАЯ НЕДЗЕ'ЛЯ ў знач. 1. ВЕ'РБНА НЕДЗЕ'ЛЯ гл. ВЕ'РБНАЯ НЕДЗЕ'ЛЯ ў знач. 1. ВЕ'РБНАЯ НЕДЗЕ'ЛЯ гл. ВЕ'РБНАЯ НЕДЗЕ'ЛЯ ў знач. 2. ВЕ'РБНАЯ НЕДЗЕ'ЛЯ, ВЕ'РБНА НЕДЗЕ'ЛЯ; ВЕ'РБНЩА, ВЕ'РБІЧ. І.Народнае свята, якое адзначаецца за тыдзень да Вялікадня i звязваецца з культам зеляніны, надыходам вясны i распусканием першага дрэва - вярбы, якой надаюцца аберагальныя ўласцівасці. ВЕ'РБНАЯ НЕДЗЕ'ЛЯ ж. У Ве'роную недз'елю вербу посвецімо i за ікону стаўлімо на цэлы год, гавораць, засцерагае ад молніі [Веляцін Хойн.]. У Ве'роную недз'елю ходзіліў цэркоў [Аляксандраўка Калінк.]. ВЕ'РБНА НЕДЗЕ'ЛЯ ж. Ек вербу свецяць у Ве'рону недзе'лю, тогды не робляць [Буйнавічы Лельч.]. У Ве'рону недзе'лю ходымо ў цэркоў, бацюшка нас блослоўяе [Града Жытк.]. У тую Ве'рону недз'елю свецяць вербу [Буйнавічы Лельч.]. ВЕ'РБНЩА ж. У Ве'роніцу раней робілі засеўкі [Завайць Нараўл
Дадатковыя словы
behok, cbetoe, ве'рбну, ве'рбную, ве'рбніцу, велікодне, веліконье, велікэнне, велічка, венок, вербна, вербная, вербну, вербную, вербнща, вероніцу, вянок, зяўляліся, недзеля, пускаюць, свеціць
1 👁