Слоўнік каляндарна-абрадавай лексікі Усходняга Палесся (2007). Л. І. Лапіцкая

 ◀  / 67  ▶ 
ВЕ'РБІЧ м. У нас Ве'рбіч - велікі празнік [Багуцічы Ельск.]. На Ве'рбіч вербу несом у цэркоў [Грабаў Петрык.]. Ве'рбіч - последні дзень перад Вяліконнем [Махнавічы Маз.]. Ек прыходзіў Ве'рбіч - несом вербу свеціць, коб злы дух з ее вугнаць [Сяменча Жытк.]. 2. Вероны тыдзень. На Ве'роной недзе'лі ідом вярбу рэзаць, затым ставіму банку, штоб лісточкі пойшлі [Мялешкавічы Маз.]. Зараз будзе іці похвальная недзеля, а потом будзе іці Ве'роная недзе'ля до Паскі [Буйнавічы Лельч.]. Ве'роная недзе'ля - шостая недзеля Велікого посту [Завайць Нараўл.]. Ве'рона недзе'ля - недзеля перэд Паскай [Малыя Аўцюкі Калінк.]. ВЕ'РБНІЦА гл. ВЕ'РБНАЯ НЕДЗЕ'ЛЯ. ВЕСНАВА'ЦІ, незак. Вясну сустракаць. 3 Благавешчання дзяўчаты пачынаюцьужэ веснава'ці [Прудок Маз.]. ВЕСНУ' ГУКА'ЦЬ, ВЕСНУ' КЛІ'КАЦЬ, ЗАКЛІКА'ЦЬ ВЕСНУ'. Спяваць веснавыя песні, у якіх заклікаецца надыход вясны. ВЕСНУ' ГУКА'ЦЬ. На Масленіцу дзеўкі пачынаюць весну' гука'ць [Мялешкавічы Маз.]. ВЕСНУ' КЛІ'КАЦЬ. Калі прылетаюць першыя птушкі, дзяўчата забіраюцца на горкі ŭ весну' клі'каюць [Аляксандраўка Калінк.]. ЗАКЛІКА'ЦЬ ВЕСНУ'. На Сорока' колісь песні пелі i закліка'лі весну' [Сяменча Жытк.]. ВЕСНУ' КЛІ'КАЦЬ гл. ВЕСНУ' ГУКА'ЦЬ. ВЕСНЯ'НКА ж. Веснавая песня, у якой заклікаецца надыход вясны. На Стрэчаннеўжо спеваюць весня'нкі [Асавец Маз.]. ВЕСНЯ'НЫ Ю'РЭЙ гл. ЮР'Я. ВЕЧО'РКІ мн. Зборы моладзі для сумеснай працы або забавы. Ходзілі на вечо'ркі дзеўкі, хлопцы, пелі песні, везалі кручком, вышывалі [Вялікія Сялюцічы Петрык.]. ВОДА', ж. Пярэдадзень ВАДО'ХРЫШЧА. У нас на туй дзень перэд Крэшчэннем говораць Вода' [Маркоўскае Лельч.]. ВОДОПОШЧ'Е н. Дзень посту перад Хрышчэннем. На Водопошч'е п 'юцъ толькі воду [Азяраны Жытк.]. Колісь у Водопошч'е не поілі коней, коб не опоіліса [Замошша Лельч.]. ВОДО'ХРЫШЧА гл. ВАДО'ХРЫШЧА. ВОЗДВІ'ЖЭННЕ гл. УЗВГЖАННЕ. ВОЗДВІ'ЖЭННЕ КРЭСТА' ГОСПО'ДНЯ гл. УЗВГЖАННЕ. ВОЗВІ'ЖЭННЕ ХРЫСТА' ГОСПО'ДНЯ гл. УЗВГЖАННЕ. ВОЗНЕСЕ'ННЕ гл. УШЭ'СЦЕ. ВОЗНЕСЕ'ННЕ ГОСП'ОДНЕ гл. УШЭ'СЦЕ. ВОЛАЧЭ'ННЕ н. Традыцыйны абрад абходу двароў з велічальнавіншавальнымі песнямі на Вялікдзень. На волачэ'нне гатуй печэнне [Вятчын Жытк.]. ВО Л ОЧО 'ЎНЫЕ гл. ВАЛАЧО'БНІКІ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вадохрышча, валачобнікі, ве'рбной, вербная, вербны, вербніца, вербіч, верона, вероная, вероной, веснаваці, веснянка, веснянкі, весняны, вечоркі, водопошче, водохрышча, возвіжэнне, воздвіжэнне, вознесенне, волачэнне, господне, господня, гукаць, заклікалі, заклікаць, клікаць, клікаюць, недзелі, ушэсце, юрэй, юря
1 👁
 ◀  / 67  ▶