Старонка 62
◀ / 73 ▶
ШПУЛЬ (шпуль), м. Пясчаная каса на рацэ. Раней тут булі шпулі на Прыпеці, а цепер позмувала вода. У етум месці шпуль песку аж до середзіны рэчкі. Скрыг. ШТАКЕЦІНА (штакеціна), ж. Шалёўка. Хтосьці штакеціну ноччу атарваў. Тры штакеціны трэба прыбіць, а то дзірка вялікая. Кам. ШТАХЕТ (штахет), м. Дашчаны паркан. Вецер увесь штахет паваліў. Ляск. ШТЫБЛІК (штыблік), м. Кавалак сала, каўбасы. Отрэж штыблік сала. Буд.Саф. ШУГЛЯК (шугляк), м. Драўляная лапатка для веяння намалочанай збажыны. Беры шугляк і вей. У нас аж два шуглекі. Буд.Саф. ШУДЭЛАК (шудэлак), м. Вязальны кручок. Купіла шудэлка. Шудэлкі ў лаўцы е, недаўна прывезлі. Малеш. ШУЛО (шуло), ж., ужыв. толькі ў адзін. Дубовыя слупы пры пабудове сялянскіх пабудоў. Поставілі шуло — хлеў робіцьмем. Скрыг. ШУЛЯК (шуляк), м. Невялічкі і слаба звіты качан капусты. З етага шуляка і боршчу не зварыш. Накідай у мешок шулекоў, мо корова поесь. Канат. ШУМЕЦЬ (шумець), ж., ужыв. толькі ў адзін. 1. Труха з сена. Шумеці прыўёз два возы — хіба то сено. Верб. 2. Дробныя трэскі. Нема дроў — одна шумець у повеці. Верб. ШУМНІК (шумнік), м. Матрац, напханы свежым сухім сенам. Трэба шумнік пашыць. Два шумнікі напхалі сеном. Прытык. ШУМ'ЯК (шум'як), м. Матрац. А летом добрэ спаць на шум'яку. Карм. ШУПЛЯК (шупляк), м. Слаба звіты качан капусты. Капуста поганая — одны шуплякі. Што ні качан, то шупляк. Астраж. ШУРКА (шурка), ж. Скірда дроў пэўнай меры: два і больш кубаметры. Зробіў тры шуркі дроў, думаю, на зіму хваціць. Васьк. ШЫЙКА (шыйка), ж. Месца паміж комінам і супрацьлеглай сцяной. Седзі ціхо і не вугледай з-за шыйкі. Погледзі ў шыйку, мо хто спічкі там положыў. Буд.Саф. ШЫЛЕГ (шылег), м., ужыв. толькі ў адзін. Кусты лазы, што растуць на пясчаных узгорках. Гора поросла шылегом. Канат.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 73 ▶