Старонка 61
◀ / 73 ▶
ЧЫРЫЧКА (чырычка), ж. Дзікая качка, чырок. Унь чырычкі поднелісь з затокі. Чырычка паляцела. Кам. ЧЫСЛЕНКА (чысленка), ж. Прылада для ткацтва, тры ніткі пражы. Трэбо дзесець чысленок, коб було однэ пасмо. Буд. Саф. ЧЫСЛЕНІК (чысленік), м. Каляндар. У нас е нову чысленік. Вял.Аўц. ШАНЬКА (шанька), ж. Торба, сумка. Не забудзь узяць шаньку с сабой. Парт. ШАРОВАЦЬ (шароваць), -ю-, -еш-, незак.трыв. Чысціць, драць. Возьмі с собой дзеркач і не забудзь шароваць пудлогу, коб була чысцейша. Лісн. ШАРПАЦЬ (шарпаць). -ю-,-еш-, незак.трыв. Чапаць. Не шарпай ты мене, дай поседзець спакойно. Дзёрн. ШАРЭН (шарэн), м., ужыв. толькі ў адзін. Змёрзлы снег пасля адлігі. По шарэну ходзечы порэзаў чоботы. Верб. ШАРЫЦЬ (шарыць), -у-,-ыш-, незак.трыв. Шукаць чаго- небудзь. Мо цэлы дзень шарыла па хаці, а іголкі так і не знайшла, не знаю, дзе яна прапала. Кам. ШВЕНДАЦЬ (швендаць), -ю-, -еш-, незак.трыв. Хадзіць без мэты. Не швендай, бо помулі пудлогу. Скародн. ШВЕРКАЦЬ (шверкаць), -ю-,-еш-, незак.трыв. Гаварыць абы- што. От не шверкай, шчо не трэбо. Астраж. ШЛАКАТАЦЬ (шлакатаць) -у-,-аш-, незак.трыв. Казытаць. Ек сталі хлопца шлакатаць, то ён аж упаў — так боіцца шлокату. Чырвонаб. ШЛОКОТ (шлокот), м., ужыв. толькі ў адзін. Козыт. Я так боюса шлокоту. Астраж. ШОЛІНКА (шолінка), ж. Шчылінка. Позамазуй і еты шолінкі. У сцене е шолінка, затні ее. Малеш. ШОПА (шопа), ж., ужыв. толькі ў адзін. Прыбудова пры хляве або над пограбам. Под шопою лежыць копаніца. Куры зімуюць у шопі над пограбом. Верб. ШОСЦІК (шосцік), м. Прыпечак. Ускоч, Лёнько, на шосцік і отчыні комін, бо так жарко ў хаці. Конк. ШПОНКА (шпонка), ж. Кнопка. Плакат прыколі шпонкою. Вял. Аўц.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 73 ▶