ЦІВОСЯ (цівося), прысл. Даўно. Цівося дзеці пашлі ў школу. Юркав.
ЦІВЕНЯТА (цівенята), ужыв. толькі ў множн. Кураняты. Цівенята любець пшоно і сыр. Слаб.
ЦЯГЛЫ (цяглы), прым. Вельмі вынослівы. Параска така цяглая, увесь дзень капаецца на городзі. Верб.
ЦЯЛЕШНІК (цялешнік), м. Кут ля печы. У цялешнік упаў вугаль, то подымі его. Пухав.
ЦЫКЛЯ (цыкля), ж. Жалезная пласцінка ў рубанку. Цыкля поломаласа, требо купіць. Смят.
ЦЫПЕЛЬ (цыпель), м., ужыв. толькі ў адзін. Выступ невялікага астраўка на рацэ. На еты цыпель зробім здойму волоком, мо шчука ўскочыць. Жах.
Ч
ЧАВУН (чавун), м. Чыгун (гаспадарчая прылада). Постаў чавун у печ. У чавунах картопля закіпела. Чырвонабяр.
ЧАРАДА (чарада), ж., ужыв. толькі ў адзін. Статак жывёлы дамашняй. Чарада ідзе с поля. Майго Івана нема дома — пасе чараду. Зар.
ЧАРАНО (чарано), н., ужыв. толькі ў адзін. Под на печы. Ляж на чарано і папячы п'яты. Мікул. Так замерз, што толькі чарано отогрэе. Дзёрн.
ЧОП (чоп), м., ужыв. толькі ў адзін. Вялікі мяшок. Еты чоп і не кранеш з места. Верб.
ЧОПЛЕНІК (чопленік), м. Ёмка. Подай мне чопленік. Конк.
ЧОСАНКІ (чосанкі), ужыв. толькі ў множн. Валёнкі дамашняга вырабу. Наш дзед валіць чосанкі як хвабрычныя. Дзёрн.
ЧУБАРЫК (чубарык), м. Жаўранак. Паслухай, Ево, ек спевае чубарык. Чубарыкі ўжэ прылецелі. Бакл.
ЧУЙКА (чуйка), ж. Даматканая суконная бурка. Надзень чуйку на дорогу, бувае мецеліца будзе. Хобн.
ЧУНІ (чуні), ужыв. толькі ў множн. Самаробныя галёшы. Зробіў собе чуні. Петро, надзевай на валёнкі чуні, а то ногі промокнуць. Капц.
ЧУШКА (чушка), ж. Адкормлены парсюк. З етай чушкі багата сала будзе. У Мірона на двару такія чушкі ходзяць. Хвойн.
ЧЫПЛЕЯ (чыплея), ж. Ёмка. Чыплея стоіць ле печы. Малеш.
83 👁