ШЫМАРОДНІК (шымароднік), м. Лясны гушчар. Не йдзі шымародніком, а то заблудзіш. Вял. Аўц.
ШЧАВА (шчава), ж., ужыв. толькі ў адзін. Вельмі кіслая, нясмачная страва. Той боршч як шчава, хоць на сабаку вуллі. Кам.
ШЧАКА (шчака), ж. Месца збоку ў печы. Постаў казан с картоплей за шчаку, хай варыцца. Буд. Саф.
ШЧАНЬ (шчань), м., ужыв. толькі ў адзін. Вялікая драўляная бочка. Шчань капусты наквасіш — гот есцімеш. Конкав.
ШЧЫРАВАЦЬ (шчыраваць), -ю-, -еш-, незак.трыв. Вельмі старацца пры рабоце. Так шчыраваў на рабоце, то й спіць доўго. Верб.
ШЧЭ (шчэ), прысл. Яшчэ. Мой хлопец шчэ не прышоў са школы. Зар.
ШЧЫК (шчык), м. Вяршыня дрэва. Унук залез на саму шчык бярэзіны. Вецер зломаў шчыкі ў двух яблунях. Зім.Буд.
Ю
ЮРОК (юрок), м. Прылада для звівання пражы. Палож юрок у печурку. Було два юркі і тыя згубіліся. Кам.
ЮХТ (юхт), м., ужыв. толькі ў адзін. Прылада для закрыцця коміна. Зачыні юхт, а то холодно ў хаці. Асав.
Я
ЯКАСЬ (якась), прысл. Неяк. Якась не хочацца й думаць пра кросны. Кам.
ЯК ВУКАПАНЫ (як вукапаны), параўнальны зварот. Вельмі падобны. Матрунін сын як вукапаны яе сусед Ігнат. Юркав.
ЯКЕ (яке), адносн.займ. Якое. Яке холоднэ смачнэ. Дзёрн.
ЯМЕЧНІКІ (ямечнікі), ужыв. толькі ў множн. Абагуленая назва пячных хатніх прылад: ёмкі, качаргі, вілак. Ле печы ямечнікі. Конкав.
ЯПО (япо), н., ужыв. толькі ў адзін. Магазін, лаўка. Возьмі грошы, колі йдзеш у япо. Япо зачынена. Мал.Аўц.
80 👁