Старонка 53
◀ / 73 ▶
СКОСОК (скосок), м. Касынка. От хорошэнны скосок у цебе. Смят. СКРЫНЯ (скрыня), ж. Куфар. Цепер скрынь не робяць — адзежу ў шкап кладуць. Пакладзі палатно ў скрыню. Кам. СКРЫПА (скрыпа), ж. Вялікая лодка. Ну й скрыпу зробіў Сцапан. На етых скрыпах сено возець. Ляск. СЛАКАТАЦЬ (слакатаць), -у-, -аш-, незак. трыв. Казытаць. Не слакачы малога, а то спаць не будзе. Верб. СЛОІК (слоік), м. Шкляная банка розных памераў: паўлітровая, літровая. Схадзі, Анютка, і занесі слоік малака цёццы Арыні. Партыз. СМАЛЯНКА (смалянка), ж. Лугавая кветка. На поплаві столькі смалянак цвіце. Смалянка — жоўты цвяток. Вяляц. СМОЛКА (смолка), прысл. Заўзята. Роман смолка ўзяўся за работу. Чырвонабяр. СОН (сон), м. ужыв. толькі ў адзін. Сланечнік. Сон ужэ паспеў, будам зразаць. Карм. СОНДРЫКІ (сондрыкі). Падснежнікі. Дзеці пошлі по сондрыкі. У нашым лесі багато сондрыкоў. Брын. СОПЕЛЬ (сопель), м. Ёрш. Поймаў добры сопель. У етум месці браліса одны соплі. Малеш. СОПАЧКА (сопачка), ж. Капачка. На гарод возьмі сопачку с собой. Малеш. СОТКА (сотка), ж. Адна сотая гектара зямлі. Цэлую сотку на цвятнік перад хатай пакінула. Кам. СОЎСЕНЬ (соўсень), м. ужыв. толькі ў адзін. Вельмі непаваротлівы чалавек. От соўсень — нікуды не йдзе, толькі б лежаць. Верб. СОЎНЕШНІК (соўнешнік), м. Сланечнік. А того соўнешніка вероб'і чысто поклевалі. Картоплю покопалі — одны соўнешнікі стояць. Астраж. СОЎЯК (соўяк), м. Падасінавік. Одных соўякоў набрала. Так богато наросло іх. Соўяк не боровік, але добры грыб. Стад. СПАЛАВАЦЬ (спалаваць), -ю-, -еш-, зак. трыв. Злавіць штонебудзь. Міша спалаваў вераб'я. Крав. СЛЕПАК (слепак), м. Сляпень. Слепак як укусіць, то доўга зудзіме. Етые слепакі не даюць пасціць тавар. Зім. Буд. СІВАНДРАКА (сівандрака), ж. Сівакраха. Сівандрака ў дупле
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁
◀ / 73 ▶