жыве. Буд. Саф.
СОКЕРНІК (сокернік), м. ужыв. толькі ў адзін. Балотная расліна. Поба, ужэ сокернік вурос, хутко вода опадзе. Ляск.
СПЕРШКА (спершка), прысл. Спачатку. Спершка ўрокі паробі, а тады ідзі гуляць. Курыц.
СПЛЮШКІ (сплюшкі), ужыв. толькі ў множн. Пахучая лекавая трава. Нарваць сплюшкі — дзеці спацьмуць. Буд. Саф.
СПОНІЦА (споніца), ж. Спадніца. Нову споніцу к пасцы пошыла. Брын.
СПРАВІЦЬ (справіць), -ю-, -іш-, зак. трыв. 1. Спагнаць доўг. Не могу справіць с Арыны доўг, ніяк не оддае. 2.Набыць, купіць што-небудзь. Справіў валенкі собе. Астраж.
СПРОКВАЛЯ (спрокваля), прысл. Нехаця. Спрокваля прышла сюды. Зім. Буд.
СТАВОК (ставок), м. Бабка снапоў. Поставіла жыто ў стаўкі, шчоб добрэ просохло. Нажала ечменю одзін ставок. Верб.
СТАВУ (ставу), ужыв. толькі ў множ. Ткацкі станок. Дзе ж ставу достаць, трэбо ж кросны вуткаць. Пагост.
СТАЛЕЦ (сталец). Услон. Постаў сталец ле печы. Бацько зробіў стальца. Верб.
СТАЛЮГА (сталюга), ж. Станок для падоўжанага распілоўвання дрэва: дошчак, шалёўкі. А сталюга вунь на дворэ стоіць. Трэба прынесці сталюгі і нарэзаць шалёўкі. Астраж.
СТАРОКОЖЫ (старокожы), як. прым. Занадта цікаўны чалевек. А ты помоўчы старокожы, не лезь, куды не просяць. Скрыг.
СТАХЕЙ (стахей), м. ужыв. толькі ў адзін. Здатны да выдумак чалавек. Ну й стахей, еты Ахрэм — абу што вудумвае. Астраж.
СТОЎБУН (стоўбун), м. Гаршок сярэдняй велічыны. Возьмі того стоўбуна да прыстаў до печы, хай кортопля варыцца. Буд. Саф.
СТОЎЧЫК (стоўчык), м. Табурэтка. Два стоўчыкі зробіў бацько. Вял. Аўц.
СТОЯН (стоян), м. Частка коміна. Трэбо стояна перестроіць. Стояны полопаліcь од морозу. Астраж.
80 👁