САЛАМАХА (саламаха), ж. ужыв. толькі ў адзін. Чарніцы, працёртыя з цукарам. Люблю чарніцы, а саламахі не люблю. Саламаха добра для ачэй. Кам.
САЛОНІК (салонік), м. Страва, вараная бульба. Згатовіла салонікі з гуркамі — і ўся вячэра. Кам.
САМАСЕЙКА (самасейка), ж. Злакавая расліна, што высяваецца ветрам. А там жыта- самасейка вырасла. Маку-самасейку на гародзе столькі нарасло. Дзіця, што не мае бацькі. У Хваціны мужыка нема, а трое дзецей і ўсе самасейкі. Верб.
САМАТУЖКІ (саматужкі), ужыв. толькі ў множн. Санкі. Вазьмі, Толік, саматужкі і прывезі сена. Саматужкі трэба купіць. Кам.
САРВЕТА (сарвета), ж. Настольніца, абрус. Засцелі стол сарветой. Такі хорошы сарветы ў лаўцы. Дзёрн.
САРДАК (сардак), м. Жылетка, якую носяць жанчыны паверх кофты. Дзе ты дзела сардак? У цебе сардак вушыты. Смят.
САЯН (саян), м. Даматканая спадніца. Пошыла собе саян, але ж вельмі доўгі. Саяны носяць цепер толькі старые бабі. Скародн.
СВЕДОР (сведор), м. ужыв. толькі ў адзін. Світэр. Я собе купіў сведор. Сведор новы, вушыты. Малеш.
СВОЙ (свой), м. ужыв. толькі ў адзін. Рулон палатна. Трэба дастаць свой полотна, пашыць старому сарочку. Страл.
СЕВОК (севок), м. Каробка. У сеўку лежаць ягоды. Надзень севок да йдзі по грыбу. Пухав.
СЕННІК (сеннік), м. Матрац. Трэба заменіць сеннік, еты парваўся. Напхай сенам сеннік. Васіл. Месца, дзе ляжыць сена ў хляве. Закідалі саломай сеннік. У хляве два сеннікі: для кароў і для авечак. Зар.
СЕЧОНКІ (сечонкі), ужыв. толькі ў множн. Дробна парэзаная, тушаная з салам бульба. І ўчора варылі сечонкі і сегонні зноў. Казлов.
СІННА (сінна), прысл. Вельмі. Сінна вады багата, што прайці нельга. Замос.
СКЕПКА (скепка), ж. Лучына. Возьмі скепку і запалі групку. Не ложысь на печ, там скепкі сохнуць. Дзёрн.
СКОПАЧ (скопач), м. Крук для скідання гною з воза. Бежы к Вользі, возьмі скопача. Унь скопачы лежаць — возьмі на поле. Смят.
86 👁