РУЧАЙКА (ручайка), ж. Верацяно, на якое звіваюць пражу. Возьмі ручайку і звівацьмем пражу. Напрала за вечор дзве ручайкі. Тонеж.
РУЧЫ (ручы), як. прыметнік. Вельмі здатны да працы. Ён вельмо ручы до працы.
РУШНІЦА (рушніца), ж. Старадаўняя назва стрэльбы. Була колісь і ў мене рушніца. Дзёрн.
РЫЗА (рыза), ж. ужыв. толькі ў адзін. Старая паношаная вопратка. Куды ты одзееш ету рызу, ена ужэ розлезласа. Астраж.
РЫНКА (рынка), ж. Гліняная міска. Купіла на базары нову рынку. Возьмі рынку і прынесі капусты. Карм.
РЫШТАК (рыштак), м. Рыштаванне. Онь лезь на той рыштак. Буд. Саф.
РЭГА (рэга), ж. Рыбалоўная прылада. Воны доўго ловілі рыбу рэгой. Цепер рэгі мало хто робіць — рыбі нема. Скародн.
РЭДАК (рэдак), м. ужыв. толькі ў адзін. Рыбалоўная прылада, сетка для вялікай рыбы. Поехалі ловіць рэдаком рыбу. Бакл.
РЭЗАК (рэзак), м. ужыв. толькі ў адзін. Галаледзіца, абліваха. Ну й рэзак сегонні на дворы. Лісн.
РЭЗАНКА (рэзанка), ж. Шарсцяная хустка з вялікімі кветкамі па краях. У лаўцы е і рэзанкі і подведзенкі. Надзень ету рэзанку, ена табе к ліцу. Карм.
РЭХ (рэх), м. Арэх. Ідзіце ў рэхі, толькі торбы берыце. Рэх крэпкі, не раскусіш. Малеш.
С
САБАЧКА (сабачка), ж. Драўляная прылада ў ткацкім станку. Прынесі сабачку з навойкаю. Прывежы сабачкі да ніта пара ткаці. Зар.
САДКА (садка), ж. Рамка для фотакартак. Валя, посадзі ў садку і еты картачкі. Ого, колькі садак у хаці. Вял. Аўц.
САДОК (садок), м. Квятнікі каля хаты. Каля хат адны садкі. Зар.
САКАТАЦЬ (сакатаць), -у-, -аш-, незак. трыв. Рагатаць. Не сакачы, нема нічога смешнага. Крыўч.
САК (сак), м. ужыв. толькі ў адзін. Невялікі летні пінжак. Надзень сак і бежы по корову. Малеш.
83 👁