пад страхою. Скінь с полаток сена. Буд. Саф.
ПОЛОЙКА (полойка), ж. Палова квашанага качана капусты. Положы ў кайструлю полойку — тушыцьмем капусту. Чырвонафяр.
ПОПРАДКІ (попрадкі), ужыв. толькі ў множн. Вячоркі, збор дзяўчат — прах у хаце. Цепер на попрадкі не ходзяць — нема чого прасці. Колісь прыходзілі й хлопцы на попрадкі гулянць. Курыц.
ПОРАЦЦА (порацца), -ю-, -еш-, незак.трыв. Паліць печ і рыхтаваць вячэру ці снеданне. Трэба хутчэй порацца, на работу нада. Сцежар.
ПОРГАБ (поргаб), м. Пограб. Схадзі ў поргаб і прынесі міску гуркоў. Заваліла снегам увесь поргаб. Хвойн.
ПОЎРЭ (поўрэ), н., ужыв. толькі ў адзін. Вырай. Вот ужэ і од нас пташкі ў поўрэ полецелі. Буд. Саф.
ПОРЦЯКІ (порцякі), ужыв. толькі ў множн. Штаны з даматканага палатна. Помула порцякі і повесіла на плот. Ляск.
ПОСТАЦЬ (постаць), ж. 1. Цень. Чыя ж то постаць відаць — не разбяру. Зар. 2. Невялікі ўчастак азімых ці яравых. Вужала одну постаць, занела другую. Смят.
ПОСЦІЛКА-ВІЛЕНКА (посцілка-віленка), ж. Даматканае пакрывала на ложак, з рознакаляровымі ўзорамі. Вуткала посцілку-віленку. Ганна аж п'яць посцілак-віленак наткала. Крыўч.
ПОХРАМОК (похрамок), м. Невялікая хмарка. Такі похмарок над лесом. Одны похмаркі, мо на дошч зберецца. Астраж.
ПОЦВІНАК (поцвінак), м. Паўгадовы парсюк. Накармі поцвінка. Поцвінкі ладныя, трэба карміць на сала. Кам.
ПОЦЕРУБ (поцеруб), м., ужыв. толькі ў адзін. Ачышчаны ад кустоўя поплаў. Пасцілі целяты на поцерубі. Вал.
ПОЦІТАК (поцітак), м. Густое рэшата. Падай поцітак, ён вісіць на калу. На базары поціткі дарагія. Юркав.
ПОЧАПКА (почапка), ж. Кавалак вяроўкі, што служыць прыладай для нясення розных пасудзін ці дзіцячай калыскі. Вазьмі за почапку і пакалышы дзіця. Карч.
ПОЧЫНОК (почынок), м. Верацяно з пражай. За ўвесь вечар напрала толькі одзін почынок. Ляск.
ПРАЛЬНІК (пральнік), м. Пранік для абівання ільну. Возьмі пральнік і пойдом лён обіваць. Пагост.
75 👁