ПІГАРКА (пігарка), ж. Зверху прыгарэлая бульба, прыгарка. Знімі пігарку і еж. Мае дзеці любяць пігаркі. Верб.
ПЛАМЕТНЫ (пламетны), як. Прым. Вельмі ўзбуджаны. Екі ты пламетны, Адам, гаворыш што зра і не соромеесса. Верб.
ПЛАСКУША (пласкуша), ж., ужыв. толькі ў адзін. Трава, пустазелле. Якая добрая хазяйка Арына — увесь гарод зарос пласкушай. Зар.
ПЛОВУХА (пловуха), ж., ужыв. толькі ў адзін. Рачная трава, у якой жыруюць лін, карась, язь. У пловусі поймаць цяжко рыбу. Жах.
ПЛЮХА (плюха), ж., ужыв. толькі ў адзін. Аер. Прыўёз колеснік сена да не вельмо добрее — одна плюха. Бакл.
ПЛЮШНІК (плюшнік), м., ужыв. толькі ў адзін. Аер. Сходзі за плюшнікам на балота да накідай долі — хай пахне. Кам.
ПЛЯШКА (пляшка), ж. Бутэлька. Возьмі на покус пляшку молока. Скалодз.
ПОВОД (повод), м. Кавалак вяроўкі. Беры повод і ведзі корову на болонье пасціць. Верасн.
ПОГАНЮКА (поганюка), ж. Вужака. Богато поганюк у нашым болоці, не ходзі туды. Беры палку і бі ету поганюку. Сяр.Печ.
ПОДБІЛКА (подбілка), ж., ужыв. толькі ў адзін. Падкладка ў адзенні. Яка ў тваім пальце подбілка? Сацін на подбілку ўзяла. Дзёрн.
ПОДДЗЕЎКА (поддзеўка), ж., ужыв. толькі ў адзін. Пінжак без рукаў. Поддзеўка шчэ новая — можно носіць. Граб.
ПОДНОЖНІК (подножнік), м. Палавік для пакою. Ек помуеш мост, то посцелі подножнік. Подножнікі можно вуткаць. Капц.
ПОДПАЛОК (подпалок), м. Хлеб, спечаны ў печы на патэльне. Хлеба нема одны подпалкі. Ну й подпалок у цебе — згореў увесь. Дараш.
ПОЙГРАНАК (пойгранак), м., ужыв. толькі ў адзін. Жвавае дзіця, свавольнік. Ну й пойгранак у цебе твой Жэнька. Юркав.
ПОКАМЕСЬ (покамесь), прысл. Пакуль. Покамесь сходзіш, то й обед готоў. Покамесь упраўлюсь с хозяйством, то й вечер. Ляск.
ПОЛАТКІ (полаткі), ужыв. толькі ў множн. Вышкі ў хляве
86 👁