Старонка 46
◀ / 73 ▶
даматканы суконны пінжак (устар.) Цепер паўсак не шыюць. Паташн. ПАХАТУХА (пахатуха), ж., ужыв. толькі ў адзін. Жанчына, якая часта бегае ад хаты да хаты і збірае плёткі. Не люблю я Клаву — ена така пахатуха, толькі і збірае сплетні. Скалодз. ПАЦЕПНІК (пацепнік), м., ужыв. толькі ў адзін. Дробныя, абцярэбленыя галіны, сукі. Зложы еты пацепнік у кучу та подполі. Смят. ПАЦІРАЧ (пацірач). Ручнік, які вытканы з грубой ільнянай пражы. Донько, подай мне пацірач. Карм. ПАЦЯГАНКА (пацяганка), ж. Від сярмягі, пінжак на ваце. Федзя, накінь пацяганку да жані карову. Калісь шылі пацяганкі свае дамашнія шаўцы. Кам. ПАЦЯГАЧ (пацягач), м., ужыв. толькі ў адзін. Клін у поле навоя. Зробіў пацягача, шоб круцілася навоя. Мал. Луц. ПАЧОСКІ (пачоскі), ужыв. толькі ў множн. Ільновалакно пасля часання яго грэбнем. А што з етых пачосак будзеш рабіць? На ручнікі пойдуць. Кам. ПЕЛЬ (пель), ж. Нізкая забалочаная даліна. А ў етай пелі, як я помню, толькі капусту садзяць. Загані целя да прывежы. Кам. ПЕЛЬКА (пелька), ж. Проруб у рэчцы зімою. Постаў у ету пельку кош, мо уюны ўлезуць. Порубаны пелькі на рэццы — духі ставяць. Махн. ПЕЛЮСТКА (пелюстка), ж. Ліст качана капусты. Нарві пелюсток да дай корові. Качана нема — одны пелюсткі. Астраж. ПЕРВАЧКА (первачка), ж. Карова з першым целем. Карова первачка, дак і малака нема. С первачкі які ўдой — усё целяці. Кам. ПЕРЕБОРЫСТЫ (переборысты), як.прым. Пераборлівы. Переборысты твой Іван у цебе ек поглежу. Скал. ПЕРЕМОТА (перемота), ж. Памылка ткачыхі пры снаванні кроснаў. Адарко, у цебе столькі перемотоў пры снованні кросен. Смят. ПЕРНІК (пернік), м. Коржык дамашняга выбару. Напекла пруну місу пернікоў. Возьмі унь пернік да з'еж. Махн. ПЕРЕТОК (переток), м. Ручэй, што злучае рэчку са старым руслом яе. Сходзіла за переток, целяці травы нажала. У перетоку вода така холодна. Зім. Буд.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 73 ▶