ПАПАЧАПАЦЬ (папачапаць), -ю-, -еш-, зак.трыв. Папахадзіць, многа хадзіць. Папачапаць па лесу прыдзецца нямала. Партыз.
ПАПЛІСА (папліса), ж., ужыв. толькі ў адзін. Доўгая палка. Вазьмі тую паплісу да перацягні свінню, бо ў гарод улезла. Кам.
ПАПОРАЦЦА (папорацца), -ю-,-еш-, зак.трыв. Вытапіць печ і наварыць есці сямі і худобе. Я сёдня зараня папоралася. Карав.
ПАРАВАН (параван), м., ужыв. толькі ў адзін. Занавес у хаце, што аддзяляе ложак ад астатняй часткі хаты. Краму на параван набрала. Уставай, годзе спаць за параванам. Партыз.
ПАРАНКА (паранка), ж., ужыв. толькі ў адзін. Прыгатаваны для каровы корм. Паранка астыла — можно несці. Насеклі оўсянкі — паранку робіцьмем. Астраж.
ПАРОНКІ (паронкі), ж., ужыв. толькі ў множн. Вараная бульба ў мундзірах. Хіба ето вечера — одны паронкі. Малеш.
ПАРЭНЧА (парэнча), ж. Перакладзіна паміж верхнімі брусамі моста. Дзяржысь за парэнчу, а то звалісся ў рэчку. Зар.
ПАСКА (паска), ж. Узоры на трыкатажных вырабах. Купіла кохтачку з красівой паскай. Жэмпер добры і паскі хорошы на ім. Замос.
ПАСМА (пасма), ж., ужыв. толькі ў адзін. Аснова красён у сорак нітак. Твая пасма ў колькі губак? Усю пасму свінні парвалі. Зар.
ПАСТАЎ (пастаў), м. Рулон даматканага палатна каля дзесяці метраў. Наткала пяць паставаў палатна. Юркав.
ПАТВАРАЦЬ (патвараць), -ю-, -еш-, незак. трыв. Не звяртаць увагі на свавольства дзяцей. Не патварай яму, бо вурасце хуліган. Карч.
ПАТВОРА (патвора), м., ж. Свавольнік, свавольніца. Паглядзі, што твая патвора робіць. Кам.
ПАТРАЎКА (патраўка), ж., ужыв. толькі ў адзін. Страва, накшталт верашчакі. Даўно не варыла патраўкі. Навас.
ПАТЫКАЦЦА (патыкацца), -ю-, -еш-, незак.трыв. Заходзіць па якіх-небудзь справах. Табе нельга патыкацца туды— зругаюць. Хвойн.
ПАЎСАК (паўсак), м., ужыв. толькі ў адзін. Кароткі
88 👁