ОТКІНУЎ ЧОБОТЫ (откінуў чобаты), фраз. выраз. Памёр. Мой сусед Ігнат мо с п'яць годоў ек откінуў чоботы. Ляск.
ОТОЧЫНЫ (оточыны), ужыв. толькі ў множн. Тушанае сала з мясам. На вечеру растопіцьмем оточыны і ўкінем у картоплю. Ляск.
ОШЫНА (ошына), ж. Жалезны абруч на коле воза. Я б табе скаваў колёсы, да нема ошыны. Верб.
П
ПАГНОІ (пагноі), ужыв. толькі ў множн. Гароды. Гані гусей вуліцай, а не пагноямі. Целя пабегла на пагноі. Мал. Аўц.
ПАДБОР (падбор), м. Абцасы ў чаравіках або ў туфлях. Падборы ў туфлях ек гвоздзікі. Атарваўса падбор, прыбіць трэбо. Глін.
ПАДВЕДЗЕНКА (падведзенка), ж. Вялікая хустка з дробенькімі кветкамі па краях. Купіла красівую падведзенку ў цыганок. Карм.
ПАДПАЛАК (падпалак), м. Скавароднік, спечаны з цеста. Хлеба нема, то трэба падпалак спекці. Зар.
ПАЗУР (пазур), м. Вялікі ногаць на пальцах. Ого, екія пазуры на ногах вуросціла. Малеш.
ПАКЛЫЧЫЦЦА (паклычыцца), -у-, -ыш-, зак. Трыв. Паблычыцца, пакруціцца. Уся мая воўна паклычылася, праць нельга. Карав.
ПАЛАТНЯНКА (палатнянка), ж. Сукенка, пашытая з палатна. Пашыла собе палатнянку. Палатнянкі ў лаўку прывезлі. Глін.
ПАЛАХНІ (палахні), ужыв. толькі ў множн. Лапці. Цепер не носяць палахнеў, хіба на покус. Смят.
ПАЛЕЙБА (палейба), заг.форма дзеясл. Глянь. Палейба, хто йдзе? Вял. Аўц.
ПАМОСТ (памост), м., ужыв. толькі ў адзін. Падлога ў хаце. Насця, вумуй памост чыста. Дубр.
ПАНАЖЫ (панажы), ужыв. толькі ў множн. Ткацкая прылада. Прынесі панажы. Панажы паламілісе. Карм.
ПАНДЮР (пандюр), м. Пячкур, невялікая рыба. Зловіў пандзюра. Малеш.
ПАНІЧЫ (панічы). Кветка павоя. Пад вечар расцвілі панічы. Небыт.
99 👁