Старонка 43
◀ / 73 ▶
НЕВЕРНЯК (неверняк), м., ужыв. толькі ў адзін. Лекавая трава. Ек болела, то піла неверняк. Неверняк на поплаві росце. Буд.Саф. НЕКСЯ (некся), прысл. Неяк. Шыю сукню, да некся не вуходзіць. Карав. НЕ ПАТЫКАЦЦА (не патыкацца), -ю-, -еш-, незак.трыв. Не хадзіць. Наговорыў здуру, а цепер і не потыкайся туды. Верб. НІЗКА (нізка), ж. Звязка сушаных грыбоў. У етум годзі грыбоў нема, одну нізку насушыла. Чырвонабяр. НІ ШЧАВОЎКНУЦЬ (ні шчавоўкнуць), -у-. -еш-, зак. трыв. Ні шалахнецца, поўная цішыня. На дварэ ціхо, ні шчавоўкне нідзе. Верб. НІШКОМ (нішком), як. прысл. Цішком без шуму. А ты нішком зробі і не говоры нікому . Ляск. О ОДНОРОГ (однорог), м. ужыв. толькі ў адзін. Прылада для лоўлі рыбы. Мое хлопцы однорогом богато рыбу поймалі. Ляск. ОДДЗЕКА (оддзека), прысл. Тут. Вон толькі шчо седзеў оддзека. Дзёрн. ОДРЫНА (одрына), ж. Хлеў, памяшканне для хатняй жывёлы. Зажэні ў одрыну свіньне і гусі. Карав. ОЖЫНА (ожына), ж. Ажына. Заўтра по ожыны пойдзем. Ожына поспела. Малеш. ОЖЫННІК (ожыннік), м. ужыв. толькі ў адзін. Ажыннік. Поколола ногі і рукі ў ожынніку, покуль вулезла. Ляск. ОПЕЧОК (опечок), м. Апечча, аснова печы. Зробіў опечок, кладзі цэглу. Буд. Саф. ОПОЛОК (ополок), м. Абрэзак дрэва. Доскі пойдуць на пудлогу, а ополкі на штахет. Ляск. ОПУДЭЙЛО (опудэйло), ніякі, ужыв. толькі ў адзін. 1. Пудзіла на агародзе. Постаў, Роман, опудэйло на городзе. Ляск. 2. Лянівы і непаваротлівы чалавек. Ну й хлопец у цябе, ек опудэйло. Ляск. ОРОБЕЙ (оробей), м. Верабей. Дзеці зловілі ороб'я. Ляск. ОТВЕДЫ (отведы), ужыв. толькі ў множн. Збор жанчын каля парадзіхі. Ходзіла до Надзі ў отведы, хлопчыка родзіла. Верб.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 73 ▶