одных козлекоў набрала. Савіч.
НАДЗЕВАНКА (надзеванка), ж., ужыв. толькі ў адзін. Фаршыраваная рыба. Зрабіла надзеванку, не знаю яка будзе. Тульг.
НАЛОЖЫЦЬ (наложыць), -у-,-ыш-, зак.трыв. Надзець рукавіцы. Коля, сынок, наложы рукавіцы, а то рукі поотмерзаюць. Карав.
НАЛІЧНІК (налічнік), м. Па-мастацку зробленыя упрыгожанні вонкавага боку акон. Подай мне налічнік. Налічнікі ў Хведоровой хаці вельмо красівуя. Буд.Саф.
НАЛУПАШЫЦЬ (налупашыць), -у-,-ыш-, зак.трыв. Набіць за правіннасць. Так налупашыла свого хлопца, што гуркі потоптаў. Цераб.
НАЛЯСНІКІ (наляснікі). Тонкія бліны з мукі. Одзін наляснік згореў. Напекла наляснікоў на бед. Верас.
НАМЕТКА (наметка), ж. 1. Кавалак марлі. Трэба абвязаць палец, а нема наметкі. Тульг. 2. Кавалак палатна, якім абвязваюць сватоў у час вяселля. Пообвезалі наметкамі і пошлі сватэ с хаты. Карав.
НАПАКІ (напакі), прысл. Наадварот. Ты чоботы напакі обуў. Ляск.
НАПОХВАЦІ (напохваці), прысл. Напагатове. Ек була корова на целенні, то лампа стаяла напохваці. Верб.
НАПРАНАЦЦА (напранацца), -ю-,-еш-, незак.трыв. Накрывацца. Напрані на сябе коўдру — цяплей будзе. Кам.
НАРАД (нарад), м., ужыв. толькі ў адзін. Ткацкі станок. Прынесі нарад у хату, будам ставіць кросны. Зар.
НАРОЖНІК (нарожнік), м. Корж. Спекла нарожнікі на бед. Хвойн.
НАРУЧНІК (наручнік), м. Даматканы ручнік. Вазьмі наручнік да вутрысся. Карч.
НАЎСКЛАД (наўсклад), прысл. Заараць. Ек загон орецца і борозна к борозне прыкладаецца, то наўсклад. Астраж.
НАШКРАБАЦЬ (нашкрабаць), -ю-,-еш-, незак.трыв. Дрэнна напісаць. Нешта не паняць, што ты тут нашкрабоў? Скал.
НАЦЯГІЧ (нацягіч), м. Бондарская прылада, пры дапамозе якой нацягіваюць абручы на колы або на драўляны посуд. Без нацягіча обручы на дзежку не нацягнеш. Астраж.
81 👁