МУЧКА (мучка), ж., ужыв. толькі ў адзін. Густая кароткая і жорсткая трава ў лесе. Мучка больш расце каля дубоў і бяроз. Пашукай ў муццы баравікоў. Кам.
МУЧОК (мучок), м., ужыв. толькі ў адзін. Жменя лёну. От намучу мучок да спраду. Пагост.
МЯНТАШКА (мянташка), ж. Прылада, пры дапамозе якой востраць касу. Вазьмі мянташку да навастры косу. Юркав.
МЯНТАШЫЦЬ (мянташыць), -у-,-ыш-, незак.трыв. Вастрыць. Як добра памянташыш косу, то луччай бярэ. Зар.
МЯТЛУХА (мятлуха), ж., ужыв. толькі ў адзін. Мятліца. На етум поплаві одна мятлуха выросла. Казлов.
МЯЦЕЛЬНІК (мяцельнік), м., ужыв. толькі ў адзін. Вузкая затока, якая мае хуткае цячэнне. Апхвацім волоком еты мяцельнік, мо плоток уловім. Жах.
М’ЯЛА (м’яла), м., ужыв. толькі ў адзін. Вельмі непаротлівы чалавек. Ну й м’яла ў Пятрыхі хлопец. Кам.
М’ЯЛЬНІЦА (м’яльніца), ж. Куча наваленага адзення. Мото ўжэ й моя кохта ў мяльніцу попала. Казлов.
Н
НАБГОМ (набгом), як.прысл. Вельмі хутка. Нема кружкі, п’ю набгом з ведра. Ляск.
НАБІВАНКА (набіванка), ж., ужыв. толькі ў адзін. Квашаная капуста ў дзежцы пад гнётам. На маладзіку шаткавалі капусту — такая набіванка добрая. Карч.
НАБІЛКІ (набілкі), ужыв. толькі ў множн. Ткацкая прылада. Етые набілкі да берда не потходзяць. Глініц.
НАБІРАК (набірак), м. Невялікі кошык для ягад, ягаднік. Прынесла повен набірак суніц, у однэм месце набрала. Малеш.
НАБУКРОІЦЬ (набукроіць), -ю-,-еш-, зак.трыв. Падбухторыць на які-небудзь дрэнны ўчынак. Так набукроіла мого Івана жонка, шчо й до маткі стаў погано относіцца. Верб.
НАГДОВЕСЬ (нагдовесь), прысл. Нядаўна. Нагдовесь прыходзіў у госці братаніч. Тульг.
НАДОЕЧЫ (надоечы), прысл. На днях. Надоечы ў лес хадзіла,
78 👁