хорошэ ў нас весною на могліцаік. Пагост. МОМЕЛ (момел), м., ужыв. толькі ў адзін. Абагуленая назва вадзяных раслін: лапухоў, аерс i іншых траў, у якіх любяць жыраваць шчупакі. Момел трэбо крыгою опхваціць, коб поймаць шчупака ці іншую рыбу. Жах. МОСТ (мост), м. Падлога. Сусед наш нову мост послаў. Добрэ шаруй, шчоб мост быў чысты. Арав. МОТ (мот), м. Клубок нітак. Мо сто матоў нітак намотала на зіму на матавілі. Тульг. МОТАК (мотак), м., Пасма нітак. На плоці вазьмі мотак нітак. Яўдоха развесіла свае маткі па ўсяму чыстаколу. Крыўч. МОТО (мото), прысл. Пэўна. Мото цётку да нас чэрці несуць. Астраж. МОТУЗ (мотуз), м. Невялікі кавалак шнурка ці аборы. Вазьмі еты мотуз да завежы мешок. Кам. МУ (му), ас.займ.1-ай асобы. Мы. Му булі ў клубі на танцах. Зар. МУКАЦЬ МУЧОК (мукаць мучок), фраз. выраз. Напрасці пэўную меру. З етой кудзелі можно намукаць мучок дзесець. Астраж. МУЛІЦЬ (муліць), -ю-,-еш-, незак.трыв. Ціснуць. Чоботы знутры намоклі і вельмі муляць ногі. Кам. МУЛТА (мулта), ж., ужыв. толькі ў адзін. Фланель, байка. У лаўцуі ўзята мулты на халат. Арав. МУРАК (мурак), м., ужыв. толькі ў адзін. Прыпечак. Згоні кота з мурка. Постаў дзежу на мурок. Дзёрн. МУРЗА (мурза), ж., ужыв. толькі ў адзін. 1. Страва, прыгатаваная з чарніц, мукі і цукру. Смачная мурза со свежых ягод. Пагост. 2. Абагуленая назва неахайнаму чалавеку. Ну й мурза еты Іван, відаць, у баню не ходзіць. Спяр. МУРЛАТЫ (мурлаты), як.прым. Чалавек з вялікім тварам і скуламі. Екі ж некрасіві еты Дзем'ян, такі мурлаты. Дзямід. МУСІТКА (мусітка), прысл. Пэўна. Мусітка дошч пойдзе, бо хмарыць. Карав. МУСЛЮК (муслюк), м. Вуж. Ек укусіць муслюк, то рана доўго-доўго не зростае. Буд. Саф. МУЧАНІЧНІК (мучанічнік), м., ужыв. толькі ў адзін. Лекавая трава, накшталт бруснёцы. Сходзіла ў лес, мучанічніку нарвала, добрэ от головы, жывота. Буд.Саф.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
182 👁