МАЦЕРЫНКА (мацерынка), ж. Лекавая трава. Трэ нарваць мацерынкі ў лесі, чай заварыць. Буд. Саф.
МАЦЫКЛЕТ (мацыклет), м. Матацыкл. Цяпер я анігадкі, мацыклет купіў, будзе чым ездзіць у поле. Юркав.
МАСЛЮК (маслюк), м. Чарвяк-слізень. Маслюкі на гнілых колодах і грібах буваюць. Буд. Саф.
МАХАТКА (махатка), ж. Гладышка. У Зосі ўвесь чыстакол увешаны махаткамі. Купіла махатку ў ганчара. Партыз.
МАЧОЛЬНІК (мачольнік), м., ужыв. толькі ў адзін. Кавалак тканіны для выцірання посуду. Сотры мачольніком лаўку і стола. Дзёрн.
МАШОК (машок), м. Невялікае балотца, зарослае мохам. Я ўчора хадзіла ў машок і надрала там цэлы мяшок моху. Кам.
МАШЧАРЫК (машчарык), м. Жалезная ступка для спецаў. Требо стаўкці ў машчарыку перцу. Палаўк.
МАЛЯС (маляс), м., ужыв. толькі ў адзін. Самаробнае павідла з цукровых буракоў. Наварыла малясу, хай дзеці ядзяць с каржамі. Зар.
МЕРЛЯ (мерля), ж., ужыв. толькі ў адзін. Марля, тканіна. У лаўку мерлі прывезлі, трэбо ўзяць, бо хутко разберуць. Зім. Буд.
МЕТА (мета), ж. 1.Кляймо. Трэ зрабіць мету на вуцянятах, тады будзеш знаць іх. 2. Яма, у якую закопваюць бульбу ці іншыю гародніну. Раскопай мету, сыпацьмем бульбу сюды. Му засыпалі таку веліку мету кортоплі на городзе. Капц.
МІКАЦЬ (мікаць), -ю-, -еш-, незак. трыв. Рыкаць (да кароў, цялят). Корову нешто мікаюць цэлы дзень, мо што чуюць. Чырвонабяр.
МІРГОВАЦЬ (мірговаць), -ю-, -еш-, незак. трыв. Абдумываць што-небудзь, вырашаць. Мірговалі, мірговалі, дай годзе сказалі. Астраж.
МІТАЛЬГАМ (мітальгам), прысл. Вельмі хутка. Я мітальгам збегаю ў сад за слівамі. Васьк.
МЛІНЕЦ (млінец), м. Блін. Падай млінца. На снеданне адны млінцы. Зар.
МЛІНЦЭ (млінцэ), ужыв. толькі ў множн. Бліны. Разбоўтала млінцэ, бо ўжэ ў печы вугорае. Ляск.
МОГЛІЦЫ (могліцы), ужыв. толькі ў множн. Могілкі. Етак
82 👁