МАЗІЦЦА (мазіцца), -у-, -іш-, незак.трыв. Сваволіць, дурэць. Мазіцца ек дзіця малэе. Майс.
МАЗКА (мазка), ж. Подмазка. Дастань мазку - млінцоў напечэм. Муціж.
МАЙ ЗМАЯВАЎ (май змаяваў), фраз.выраз. Знішчыць дашчэнту. Нічога ат хаты не асталося пасля пажару, як май змаяваў ее. Зар.
МАКАТКА (макатка), ж. Вышыўка. Така хороша макатка на ручніках у Ёўгі. Малеш.
МАКОВІК (маковік), м. Піражок з макам. Еж маковікі са смятанай і збегай ў лаўку. Казлов.
МАКОТРА (макотра), ж. Гліняная пасудзіна. Купіла макотру ў гончара, даўно іх не було. Казлов.
МАКУХА (макуха), ж. 1. Льняная жмыха пасля выціскання алею з семя. Калісь му білі алей, макуху варылі свінням. Зар. 2. Лянівы і тупы хлопец. У Ігната хлопец ек макуха: ні вучыць, ні рабіць. Верб.
МАЛЁЎКА (малёўка), ж. Малюнак. Нарысоваў таку малёўку, шо не разберэш, шо да чаго. Малеш.
МАНКЕТ (манкет), м. Манжэт. Манкет отпороўса — зашый. Смят.
МАНТАЧКА (мантачка), ж. Прылада для кляпання касы, мянташка. Вазьмі мантачку ў павеці да надзень на касу. Зар.
МАРКАЛЬ (маркаль), м. Баран. Вугань маркаля з двара, чагр ён прыбег. Зар.
МАРЫМОНЬСКА (марымоньска), аднос. прым. Белая мука першага гатунку. Еты хлеб з марымоньскай мукі. Астраж.
МАРЫНАРКА (марынарка), ж. Кароткі пінжак. Купіў марынарку на базары ў Турові. Малеш.
МАРШЧАК (маршчак), м. Лапаць. Колісь на скокі ідзеш у маршчаках. Астраж.
МАСНІЦА (масніца), ж. Дошка ў падлозе. Масніца падгніла, трэба другую ўставіць. Кам.
МАТАНЕ (матане), н. ужыв. толькі ў адзін. Безрукавая кофта, тыпу кімано. Дуня купіла красівае матане ў Хвойніках. Пташ.
МАТУШКА (матушка), ж. Клубок нітак. Варо, дзе ты дзела матушку жоўтых нітак. Ясян.
МАТЫЛЬ (матыль), м. Коржык. На абед, апроч баршчу, са смятанаю матылі. Карч.
78 👁