Старонка 37
◀ / 73 ▶
ЛІПАЎКА (ліпаўка), ж. Пасудзіна для сыпучых цел: мукі, круп. Насыпаў цэлу ліпаўку пшана. Хвойн. 2. Грыбы — сыраежкі. Бувало, ліповок напеком на жару ў лесі да і едзім. Буд. Саф. ЛІСАВУ (лісаву), як. прым. Ліслівы. Ну й лісаву твой хлопец. Кам. ЛІСАПЕТА (лісапета), ж. метатэза. Веласіпед. Постаў лісапету ў сенцы і перастань по двору катацца. Арав. ЛІШТВА (ліштва), ж. ужыв. толькі ў адзін. Падбіўка знізу ў сукенцы або спадніцы. Гля ек у цебе отпоролоса ліштва ў твоей сподніцы. Брын. ЛІСЮКІ (лісюкі), у адзін. ліку — лісюк. Грыбы — лісічкі. У березніку назбірала ведро лісюкоў. Верасн. ЛУПАЙКА (лупайка), ж. Лушпайка з бульбы, ачыстка. Подымі лупайку, не роскідай, лупайкі карова есь. Астраж. ЛУТО (луто), н. ужыв. толькі ў адзін. Статак кароў. Сегонні цэлы дзень пасціла луто. Пухав. ЛУЦЦЕ (луцце), н. ужыв. толькі ў адзін. Лыка з лазы ці маладой ліпы. Луцця нема — пасталоў му не носім. Зар. ЛЫЧКО (лычко), н. Нізка сушаных грубоў. У етум годзі мало грыбоў — однэ лычко насушыла. Замош. ЛЯЛЯК (ляляк), м. Птушка з сямейства савіных. Ляляк сядзе пуд ломом і знесе яечко. Буд. Саф. ЛЯПАЦЬ (ляпаць), -ю-. -еш-. незак. трыв. Моцна стукаць. Не ляпай дзвярамі, а то голова боліць. Буд. Саф. ЛЯЧЭ (лячэ), н. ужыв. толькі ў адзін. Аер. Пойду на болото, лячэ нарву, хай пахне ў хаце. Буд. Саф. М МАБУЦЬ (мабуць), прыслоўе. Пэўна. Мабуць, пойдзе дошч. Ты, мабуць, не вуспаўса. Брын. МАГЕРКА (магерка), ж. Летняя шапка. Возьмі магерку і збегай за целям на болонье. Ляск. МАЖЧЭР (мажчэр), м. ужыв. толькі ў адзін. Жалезная ступка для драблення спецаў: перцу, лісту, бабкоў і іншых. Вазьмі мажчэр і стаўчы перцу. Юркав.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 73 ▶