ЛАЗАНКІ (лазанкі), ужыв. толькі ў множн. ліку. Пяльмені дамашняга вырабу. Замесіла цеста на лазанкі, такія смачныя булі, што ўсе паелі. Паташ.
ЛАЙНО (лайно), н., ужыв. толькі ў адін. ліку.Саматканая старая падсцілка. Вазьмі лайно і ідзі па траву для цяляці. Тульг. 2. Падол спадніцы. Накапала картоплі ў лайно для вечэры. Вял. Аўц.
ЛАСКАВІК (ласкавік), м. Сумка для адцэжвання сыру. Ласкавік сыру атцадзіла. Кам.
ЛАТА (лата), ж. Жэрдзь, якой абстаўляюць дах хаты ці хлява. Латы прыбілі, а крышы нема. Падай лату на хлеў. Спяр.
ЛАТАЦЬ (латаць), -ю-, - еш-, незак. трыв. Прышываць, крапіць. Скінь сарочку, трэба латаць локці, а то бегаеш с парванымі. Хвойн.
ЛАТКА (латка), ж. Невялікі кавалак старой тканіны. Падай латку, зашыю калена. На ім лата на лаце, бо сядзіць у хаце. Зар.
ЛАТУН(латун), м. Стары паношаны пінжак ці світа. Скінь хоць етого латуна, бо гледзець гідко. Астраж. 2. Дрэнна адзеты стары селянін. Екі латун еты Ахрэм. Буд. Саф.
ЛЕГА (лега), ж. Сцёс унізе бервяна, што кладзецца ў зруб. У етум дзераві лега вельмо малая, то й погано лежацьме. Смят.
ЛЕЖАК (лежак), м. Калодчаны вулей. Одзін лежак пуд хлевом, а другі пуд яблуней. Лісн.
ЛЕЖАНЬ (лежань), м. 1. Вельмі лянівы чалавек. Ну й лежань у Мар'і сын, нічога не робіць, цэлы дзень гульма гуляе. Зар.
ЛЕПЕТУН (лепетун), м. Чалавек, які многа гаворыць, пляткар. От лепетун еты Іван — ніколі не сціхае. Астраж.
ЛЕСКА (леска), ж. Невялікая лесвіца ў пограбе. Зробіў леску і лазім ў погроб. Буд. Саф.
ЛЕТНІК (летнік), м. Пінжак. Надзень летнік і бежы по воду. Тульг.
ЛЁШАК (лёшак), м. ужыв. толькі ў адзін. Пограб. Схадзі ў лёшак і прынесі гуркоў. Кам.
83 👁