КУВЕНЯ (кувеня), ж. Качарга. Жар вугроб кувеней. Подай мне кувеню головешку растоукці. Дзёрн.
КУВЕННІК (кувеннік), м., ужыв. толькі ў адзін. Вугал ля печы, дзе стаяць ёмка, качарга, вілкі, венік. Возьмі дзеркач у кувенніку. Замеці смецце ў кувеннік. Арав.
КУКСА (кукса), ж. Карова са зломаным рогам. У стадзі толькі адна кукса — маланчына карова. Зар.
КУЛЬБАКА (кульбака), ж. Прылада для вымярэння поля, даўжынёю два метра. Брыгадзір наш узяў кульбаку і пашоў поле мераць. Зар.
КУЛІДКА (кулідка), ж. Круглы, выпечаны ў печы на паду хлеб. Дастань с паліцы кулідку хлеба. Спекла аж п'яць кулідак хлеба. Сан.
КУМА (кума), ж., ужыв. толькі ў адзін. Вараная тоўчаная бульба. На вечэру толькі кума з молоком, больш нічога не варылі. Млын.
КУПОВАЦЬ (куповаць), -ю-,-еш-, незак.трыв. Купляць штонебудзь. Тацяно, пошлі ў лаўку куповаць хусткі. У Петрыкові накуповалі такіх хорошых хусток. Ляск.
КУРДУПЕЛЬ (курдупель), м. Вельмі нізкага росту мужчына. У Анісі мужык такі маленькі, такі курдупель. Юркав.
КУРОНЯК (куроняк), м. Невялікі курэнь, зроблены з галля. Дзеці з галля ольхі куроняк зробілі. Малеш.
КУХОР (кухор), м. Скрыня для захоўвання адзення. Отчыні кухор, возьмі і одзень нову хустку. Малеш.
КУХВАЙКА (кухвайка), ж. Фуфайка. Надзень кухвайку, а то замерзнеш. Дубр.
КУХЛІК (кухлік), м. Невялікая фарфоравая чашка. Налі ў кухлік малака. Зар.
КУЧМА (кучма), ж., ужыв. толькі ў адзін. Шапка-вушанка. Ігнат у Лельчычах купіў таку добру кучму. Сяр.Печ.
КУЦЯБА (куцяба), ж., ужыв. толькі ў адзін. Качарга. Возьмі куцябу і вугробі з грубы жар. Свірын.
КУЦЕЙКА (куцейка), ж. Жоўтыя кветкі, што растуць у забалочаных месцах азёр, сажалак і іншых вадаёмах. У нашым возеры столькі куцеек, што аж вода жоўтая. Малеш.
87 👁