метры корту. Пошыла штаны старому с корту. Астраж.
КОСЦЕРУХА (косцеруха), ж., ужыв. толькі ў адзін. Зборная назва пустазелля яравых: аўса, пшаніцы, ячменю. Пшаніцы не відно — одна косцеруха. Косцеруха на сено пойдзе. Астраж.
КОТНАЯ (котная), як.прым. Назва авечкі ці казы, якія хутка павінны даць прыплод. Була авечка котная, дак зарезаў воўк. Верб.
КРАМІНА (краміна), ж., ужыв. толькі ў адзін. Адрэзак тканіны. Прынесла нейкую краміну і хваліцца. Купіла краміну на кохту собе. Малеш.
КРАПАК (крапак), м. Моцнае яйка. Хітры: вуброў крапака і обдурвае дзецей. Верб.
КРАСНЮК (краснюк), м. Падасінавік. Краснюкі ростуць у дуброві. Набрала цэлы кошэль краснюкоў. Скарод.
КРОМКА (кромка), ж. Скарынка хлеба. Хлеба нема — одна толькі кромка осталаса. Трэбо хлеба купіць, а то на поліцы одны кромкі валяюцца. Малеш.
КРУХ (крух), м. Крумкач. Онь крух над нечым кружыць. Собралосо крухоў на полі. Малеш.
КРЫВОТЛІВУ (крывотліву), як. прым. Зайздросны. Наш сусед Кузьма такі крывотліву, што здаецца ўсіх праглынуў бы. Крывотліву чалавек паганы — яму ўсе мала. Сцеж.
КРЫВОТА (крывота), ж., ужыв. толькі ў адзін. Зайздрасць. У нашых суседаў такая крывота да нас, што ўзялі б да звялі нас са свету. Хвойн.
КРЫНДЖАЛЫ (крынджалы), ужыв. толькі ў множн. Саніцягачы. Вазьму крынджалы да трактара — атразу прыцегну стох. Спяр.
КРЫШАНЫ (крышаны), ужыв. толькі ў множн. Бульбяны суп. Крышаны шчэ не зварыліса. На снеданне одны крышаны. Малеш.
КУБАШКА (кубашка), ж. Пячурка ў печы каля шыі. Погледзі ў кубашку, мо там лежацьме спічкі. Буда Саф.
КУБЛО (кубло), н. Гняздо птушкі. Гледзі хорошэ, кубла не роскідай. На хвоі кубло бусла. Дзёрн.
КУБЛІЦЦА (кубліцца), -ю-, -іш-, незак.трыв. Доўга адзявацца, абувацца. Дакуль ты будзеш кубліцца ў хаці, на работу ўсе пашлі. Зар.
КУБРАК (кубрак), м. Пінжак. Надзела кубрак і пошла по воду. Зам.
92 👁