Старонка 33
◀ / 73 ▶
КЛЮЧЫНЫ (ключыны), ужыв. толькі ў множн. Кроквы. Роман поставіў новыя ключыны, хутко хлеў крыцьме. Навас. КЛЯНДРО (кляндро), н., ужыв. толькі ў адзін. Банька ў папрузе. Попруга е, а кляндро оторваласа. Конкав. КЛЯШНІК (кляшнік), м. Верхняя частка рыбалоўнай сеці. З воды показаўса кляшнік, хутко сець будзе. КОБ (коб), падпарадк. злучн. Каб. Я не пошла п у кіно, коб Міша не зайшоў за мной. Букч. КОБУЛКА (кобулка), ж. Вочка ў ніце, праз якое працягваюць ніткі асновы. Кобулку згубіла, нітку не процегну. Смят. КОЗАКІ (козакі), зборн. назва. Рагаза. Зробіла плецёнку цыбулі з козакоў. Астраж. КОКНІ (кокні), ужыв. толькі ў множн. Пазногці. Ого, екіе кокні вурослі ў цебе. Капц. КОКОРА (кокора), ж. Дуга ў лодцы, да якіх прыбіваюць дошкі. Цегні кокоры, лотку робіцьмем. З етой галіны можно зробіць крепкую кокору. Ляск. КОЛОДЗЕЙСЬ (колодзейсь), м. Студня. Колодзейсь у нас вельмо глыбокі. Дзёрн. КОЛОДЗЕЦЬ (колодзець), м., ужыв. толькі ў адзін. У колодзеці поўно воды. Малеш. КОМЛЯ (комля), ж. Рыбалоўная прылада. Беры комлю да пойдом ловіць карасі. Астраж. КОМОРКА (коморка), ж. Памяшканне для дроў. Клалі ў коморку дрову, коб сохлі. Скар. КОПАНЬ (копань), ж. Невялікі штучны вадаём. Етые малые воду змуцілі ў копані. Партыз. КОРАК (корак), м. Брудная ануча. На плоці шчэ два коракі вісіць. Не сподніца ў Маланкі, а корак. Астраж. КОРКІ (коркі), ужыв. толькі ў множн. Абцасы ў туфлях. Ох і коркі ў тухлях ее, ек гвоздзікі. Курыц. КОСТУР (костур), м., ужыв. толькі ў адзін. Палка. Возьмі костур да прожені корову з городу. Ляск. КОЎБІК (коўбік), м., ужыв. толькі ў адзін. Страўнік, начынены мясам. Напхала коўбік м'ясом і повесіла пот стреху. Скар. КОЦ (коц), м., ужыв. толькі ў адзін. Даматканае пакрывала. Вуткала коц для ложка. Санюк. КОРТ (корт), м., ужыв. толькі ў адзін. Моцная баваўняная тканіна чорнага колеру. Отмерай мне, Лексо, чотыры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 73 ▶