КАЧАТЫ (качаты), ужыв. толькі ў множн. Уключыны ў лодцы. Лотка далеко, але чутно, ек качаты скрыпяць. Ляск.
КВАСОЛЯ (квасоля), ж., ужыв. толькі ў адзін. Фасоль. У нас на гародзі багато квасолі. Дубр. Квасолю пасадзіла. Кам.
КВАСОВІК (квасовік), м., ужыв. толькі ў адзін. Суп з садавіной. Квасовік зварыла са свежых яблык і груш. Дзёрн.
КВАСОЎКА (квасоўка), ж., ужыв. толькі ў адзін. Кампот. Сухіх яблык і груш нема, то і квасоўкі нема с чаго зварыць. На абед толькі боршч да квасоўка. Спяр.
КВЕЦАЦЬ (квецаць), -ю-,-еш-, незак.трыв. 1. Крэмзаць, дрэнна маляваць. Мой Сашок не малеваў, а крэмзаў. Дзёрн. 2. Неразборліва пісаць. От наквецоў, шо ніхто не разбере. Пагост.
КЕБ (кеб), падп.злучн. Каб. Хай дачка ідзе замуж за Жорыка, кеб толькі добра було ёй там. Кам.
КЕЛЯ (келя), м., ужыв. толькі ў адзін. Недагадлівы чалавек. Ну й келя ты — нічого не понімаеш. Ляск.
КІЗА (кіза), ж. Невялікая рыбка-верхаводка. Кругом хлеба на водзе собралосо богато кіз. Галуб.
КІСЛЯК (кісляк), м. Адстоенае кіслае малако. Молоко постояло, зробілосо кіслеком. Вупі еты кісляк. Дзёрн.
КІТАЙКА (кітайка), ж. Даматканы квяцісты пояс. Патперазала кітайкай пінжак і пашла на работу. Зар.
КІЦУНЫ (кіцуны), зборн. назв. Махры на канцах хусткі ці абруса. Купіла веліку хустку с кіцунамі. До настольніцы прышыла кіцуны. Астраж.
КІШКІ (кішкі), ужыв. толькі ў множн. Нутраная мякаць гарбуза. Мо цэлы час вубірала кішкі з гарбузоў. Кам.
КІЯХ (кіях), м. Пачатак кукурузы. Варыла кіяхі. З грады прынесла кіях. Кам.
КІЯШНІК (кіяшнік), м., зборн.назв. Кукурузнік. На етай градзе адзін толькі кіяшнік астаўса. Загал.
КЛАЧАНКА (клачанка), ж. Плісавая жакетка. Купіла клачанку ў лаўцы. Клачанку надзену, на вуліцу пайду. Хвойн.
КЛУБ (клуб), м. Бядро нагі. Баліць клуб, так круціць, мабуць радзікуліт усхадзіўся. Зар.
87 👁