КАРАГЛЕ (карагле), зб. наз., ужыв. толькі ў адзін. Гарадкі. Пойдзем у карагле погуляем. Верасн.
КАПА (капа), ж. Пакрывала для ложка. Засцелі ложак капай. Зар.
КАРАЎЧАНІК (караўчанік), м. Карабейнік. Твоя сорочка така гразна, шчо толькі караўчаніку отдаць. Курыц.
КАПОТ (капот), м., ужыв. толькі ў адзін. Сукенка, часам халат. Пашыла такі капот, што на вуліцу не вуйдзеш. Карч.
КАПТАНІК (каптанік), м. Жаночая кофта. Ходзіла до швейкі по каптанік, а ена не пошыла. Скрыг.
КАПТУРОК (каптурок), м. Вопратка для груднога дзіцяці з капюшонам. Надзень дзіцяці каптурок. Смят.
КАРАЎКА (караўка), ж. 1. Анучы і іншая веташ. Занесі ... Зар. 2. Неахайная жанчына ці мужчына. Ну і караўко стая Хвядора, у хату улезьці нельга. Кам.
КАРЫ (кары), ужыв. толькі ў множн. Вялікія сані, цегачы. Етыя кары ледзь трактар вязе. Карч.
КАСНІК (каснік), м. Стужка. Уплеці мне ў косы розавы каснік. Веляц.
КАТАНКІ (катанкі), ужыв. толькі ў множн. Самаробныя валёнкі. Катанкі стопталіса, требо другіе. Смят.
КАЎБУХ (каўбух), м. Свіны страўнік, начынены мясам. На блясі печэцца каўбух. Верасн.
КАЎГАНАК (каўганак), м. Сальнічка, у якой трымаюць соль. Купіла хорошы каўганак. Свірын.
КАЎЗЕЛЬ (каўзель), м., ужыв. толькі ў адзін. Каток. Ек пошоў мой унучок на той каўзель, то не дозовешса. Замош.
КАЎЗЕЛІЦА (каўзеліца), ж., ужыв. толькі ў адзін. Галалёд, абліваха. Така каўзеліца ўсюды, што ходзіць не можно. Зім.Буда.
КАЎКАЕ (каўкае), -ю-, -еш-, незак. трыв. Мяўкае. Так доўга кошка каўкае — есці хоча. Спяр.
КАЎМЫ (каўмы), ужыв. толькі ў множн. Тоўчаная бульба, пюрэ. На вечеру толькі каўмы с кіслым молоком. Конкав.
КАЎПАКІ (каўпакі), ужыв. толькі ў множн. Шампіньёны, грыбы. Куліна назбірала так багато каўпакоў ле свого гароду. Віць.
КАЎЦЁБ (каўцёб), м. Выгаралае месца на балоце. У тым каўцёбі дзеці карасёў наловілі. Скрыг.
83 👁