Старонка 49
◀ / 73 ▶
ПРАЛЫСЦЬ (пралысіць), -у-, -іш-, зак.трыв. Нехаця памыць. Мой Валік пралысіць лоб і бежыць у школу. Убарц.Рудн. ПРАСЛО (прасло), н., ужыв. толькі ў адзін. Жэрдзь плота. Не садзіса на прасло , бо оборвецца. Малеш. ПРАЦЬ (праць), незак.трыв. Мыць. Требо праць праніком сорочку, шчо б стала белым, ек снег. Астраж. ПРЫГРЭБНІК (прыгрэбнік), м. Надбудова над пограбам. Мае куры ў прыгрэбніку несуцца. Прыгрэбнікі ў селе ўсе робяць. Скрыг. ПРЫЗВА (прызва), ж. Прызба. Прызву абваліліся, строіць нада. Стары Тарас кожны дзень сядзіць на прызві. Карч. ПРЫЗЕМЛЯНКА (прыземлянка), ж. Жаўранак. Прыземлянка хорашэ спевае весною. Буд. Саф. ПРЫКАРНУЦЬ (прыкарнуць), -у-, -еш-, зак.трыв. Заснуць, задрамаць. Ляж на полаці — прыкарні трохі. Скрыг. ПРЫМОЛОК (прымолок), м., ужыв. толькі ў адзін. Адтуліна каля печы. Полож валенкі ў прымолок, хай подсохнуць. Пухав. ПРЫМОРОК (прыморок), м., ужыв. толькі ў адзін. Прыпечак. Вунь кот муецца на прыморку, мо то госці будуць. Скрыг. Прызба. Седзіць старая Сарахвіна на прыморку й дрэмле. Скалодз. ПРЫПУЛІЎ (прыпуліў), -ю-, -іш-, зак.трыв. Хутка пабег. Ну й прыпуліў аж п'яты блішчаць. Кам. ПРЫЯЦЬ (прыяць), -ю-, -еш-, незак.трыв. Жадаць дабра камунебудзь. Прыяць прыяла Лісавеце, а ласкі не зарабіла. Кам. ПУДОРВАНІК (пудорванік), м., ужыв. толькі ў адзін. Лекавая трава, вельмі падобная на брусніцы. Нашла пудорванік, ён редко дзе е. Буд. Саф. ПУЛЬ (пуль), ж., ужыв. толькі ў адзін. Пыл. Аткуль етая пуль набралаcа. Столькі пулі ў хаці стала. Кам. ПУНДРЫК (пундрык), м. Коржык. Возьмі пундрык да еж. Попробуй пундрыкоў моіх. Ляск. ПУТРА (путра), ж., ужыв. толькі ў адзін. Суп з ячных круп. Зварыла путры на вечэру. Карч. ПУЦ (пуц), м., ужыв. толькі ў адзін. Сякера-калун. Вазьмі пуц да пакалі палена. Паташ. ПУШКА (пушка), ж. Банка з-пад крэму ці іншай мазі. Атчыні пушку і вазьмі там гузік. Юркав.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 73 ▶