КАЛІЎНІК (каліўнік), м., ужыв. толькі ў адзін. Бульбянік. На городзе каліўнік ужэ посох. Брын.
КАЛІНАВІК (калінавік), м., ужыв. толькі ў адзін. Страва, зацірка з мукі і ягад каліны. Пасёрбалі ўнукі калінавік і пабеглі ў школу. Небыт.
КАЛІЦЬ (каліць), -ю-, -іш-, незак.трыв. Бяліць. Трэбо каліць печ. Замош.
КАЛЮГА (калюга), м. і ж. 1. П'яніца. Ну й калюга еты Максім. Малеш. 2. Лужына. Ета калюга мало калі вусыхае. Ляск.
КАЛЯКАЕ (калякае), -ю-, -еш-, незак. трыв. Гаварыць незразумела, мала вядома. Што ён там калякае с суседкой? Ляск.
КАЛАДАН (каладан), м. Нож з драўлянай ручкай. Возьмі каладан на столе і нареж хлеба. Малеш.
КАМАКІ (камакі), ужыв. толькі ў множн. Бульбянае пюрэ. На вечеру камакі і кіслыя гуркі — больш нічога нема. Брын.
КАМУ (каму), ужыв. толькі ў множн. Бульбянае пюрэ. Вазьмі міску с печы — там каму с салам. Зар.
КАМЕДНО (камедно), як. прысл. Цікава, смешна. Камедно ты гаворыш. Сан.
КАМЕНІЦЫ (каменіцы), ужыв. толькі ў множн. Лясныя чырвоныя ягады з камяністым ядром. Вольго, ходзем у лес по каменіцы. Хобн.
КАМЕШНІК (камешнік), м., ужыв. толькі ў адзін. Куток ля печы. Кавеню і вілкі постаў у камешнік. Дубр.
КАНАПА (канапа), ж. Лаўка са спінкаю для сядзення ў хаце. Праходзьце ў хату да садзіцесь на канапі. Бурк.
КАНАПЛЯНКА (канаплянка), ж. Вялікая паўшарсцяная хустка. Абапнула канаплянку і пашла на работу. Кам.
КАНАПЛЯНІК (канаплянік), м. Верабей. Дзеці пад страхой вукруцілі кубло канаплянікаў. Спяр.
КАНЮШКА (канюшка), ж. Торба. Пашыла сабе канюшку і хаджу па шчавель на поплаў. Небыт.
КАНІ (кані), ужыв. толькі ў множн. Вярэнікі. Нема белай мукі, а то зварыла б кані. Карч.
КАНДЗЕЦЬ (кандзець), -у-, -іш-, незак. трыв. Настойліва прасіць, дамагацца свайго. Перастань кандзець — слухаць надоело. Ляск.
КАЎГАНКА (каўганка), ж. Гліняная міска. Подай каўганку з заціркой. Валаўск.
85 👁