Старонка 29
◀ / 73 ▶
КАБАТ (кабат), м. Верхні цёплы пінжак без рукаваў. Будзеш іці па дровы, то накінь кабат, бо вельмі холадна. Бурк. КАБОША (кабоша), ж. Рыбалоўная прылада. Ну й кабошу зробіў, шо і полоніка не зловіш. Замош. КАБУЛКА (кабулка), ж. Вочка ў ніце, праз якое працягваюць ніткі асновы. Слепа ўжэ стала, што праз кабулку нітку ніяк не процегну. Смят. КАВЕШНІК (кавешнік), м., ужыв. толькі ў адзін. Вугал ля печы, дзе стаяць ёмка, качарга, вілкі. От напекла млінцоў і паставіла ёмку ў кавешнік. Юркав. КАВЕР (кавер), м., ужыв. толькі ў адзін. Забалочаная даліна. Сенокос у каверы. Ляск. КАВЕРТ (каверт), м. Невялікае азярцо. У нас на лузі много кавертоў, дзе ловяць рыбу. Ляск. 2. Нізкае забалочанае месца ў полі. Таке сено добрэе, у каверце наўкошваў. Скрыг. КАВЕННІК (кавеннік), м., ужыв. толькі ў адзін. Вугал ля печы, дзе ставяць венік. У кавеніку стаіць венік. Юркав. КАВЯНЯ (кавяня), ж. ужыв. толькі ў адзін. Качарга. Возьмі кавеню ў кавешніку да вугробі жар. Скрыг. КАДОБА (кадоба), ж. Драўляная бочка, дзежка. У мене шчэ цэлая кадоба проса. Валаўск. КАДОЎБ (кадоўб), м. Невялікае азярцо на лузе. У етум кадоўбі можно половіць рыбу. Балаж. КАЖУШКА (кажушка), ж. Невялікая шчучка. Хведор багато наловіў кажушок. Верасн. КАЗАН (казан), м. Чыгун. Зворыла ў печы казан кортоплі. Ляск. КАЗЛЯК (казляк), м. Усякі ядомы грыб, апрача баравікоў. Набраў кошель одных казлекоў. Астраж. КАЗУСТКА (казустка), ж. Мужчынская жылетка. Пошыла казустку свойму чоловеку. Смят. КАЛАТУША (калатуша), ж. ужыв. толькі ў адзін. Зацірка. На вечэру зварыла калатушу з молоком. Вял. Аўц. КАЛАТУШНІК (калатушнік), м. Баязлівец. Сеў еты калатушнік у лотку і боіцца переехаць Прыпець. Ляск. КАЛЕЙКА (калейка), ж. Чарга. Стань і ты ў калейку за хлебом. Малеш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 73 ▶