ЁМАЧНІК (ёмачнік), м., ужыв. толькі ў адзін. Месца каля печы, дзе стаіць ёмка. Вуграб смецце з ёмачніку, дзе стаіць ёмка, пастаў туды венік. Пудак.
Ж
ЖАБЕР (жабер), м., ужыв. толькі ў адзін. Ядавітыя водарасці ў стаячай вадзе. Наш Іванко ходзіць по болоці, то жабер поеў чыста ногі. Верасн.
ЖАГА (жага), ж. ужыв. толькі ў адзін. Пякучка. З'ела боршчу з несвежым м'ясом, дак жага ўвесь дзень печэ. Астраж.
ЖАЛЕЗНЯК (жалезняк), м. Лапата. Возьмі жалезняк у сцёпцы, да падкопай картоплі. Скрыг.
ЖАЛЯСКО (жаляско), н. 1.Прас. Подай мне жаляско погладзіць сподніцу. Санюк. 2.Кружка з жэсці. Возьмі жаляско і насып жару. Слаб.
ЖАРАНКА (жаранка), ж. Паджараная на сале бульба ў печы. Паглядзі, Вера, у печ — жаранка гатова? Юркав.
ЖВЕНЬКАЦЬ (жвенькаць), -ю-, -еш-, незак. трыв. Гаварыць абы-што. І доўго тут мне будзеш жвенькаць? Ляск.
ЖЛУКЦІЦЬ (жлукціць), -у-, -іш-, незак.трыв. Многа піць. Не жлукці столькі вады. Навас.
ЖУХНУЦЬ (жухнуць), -у-, -еш-, зак.трыв. Упасці, праваліцца. Не бачыў пелькі — і жухнуў туды. Ляск.
ЖУР (жур), м. ужыв. толькі ў адзін. 1.Страва, прыгатаваная з хлеба і малака. Захоцелосо журу ек от ліха. Пагост. 2.Аўсяны кісель. Звары, мамо, журу. Навас.
ЖЫГАЛКА (жыгалка), ж. Маленькі шчупак. У кош улезла толькі тры жыгалкі. Ляск.
ЖЫВО-ДВА (жыво-два), склад.прысл. Вельмі хутка. А я ось жыво-два — і ўсё зраблю. Скрыг.
ЖЫТКА (жытка), ж., ужыв. толькі ў адзін. Жыццё. Хіба раней жытка була? Астраг. Цепер жытка добра. Астраж.
ЖЭНЬ (жэнь), ужыв.толькі ў адзін. Лезіва, вяроўка, пры дапамозе якой зацягваюць вулей на хвою. Под хлевом даўно вісіць старая жэнь: вуллі нема кому везці ў лес. Скар.
ЖЭРТКА (жэртка), ж. Жэрдзь. Унь под плотом лежаць жэрткі, а колі городзіцьмем — не знаю. Слаб.
84 👁