ЗАБАВІЦЦА (забавіцца), -ю-, -іш-, зак.трыв. Загуляцца. Забавіўса так, што забуўса, што трэбо іці додому. Пагост.
ЗАБОРЫНЫ (заборыны), ужыв. толькі ў множн. Складкі на вопратцы. Кажух буў шырокі, увесь у заборынах. Дзёрн.
ЗАВІВАНІК (завіванік), м. 1. Коржык. На от з'еж завіванік, а то галодны. Цераб. 2. Дамашняе пячэнне. Смачные завіванікі ўдаліса на еты раз. Дзёрн.
ЗАВОКАНКА (завоканка), ж. Аканіца. А ў Дзем'яна уге зелёные завоканкі. Курыц.
ЗАВОРКІ (заворкі), ужыв. толькі ў множн. Вароты, што вядуць з двара на гарод. Зачыні заворкі, штоб ніяка скаціна ў гарод не ўлезла. Зім.Буда.
ЗАГОРОДА (загорода), ж. Прыкрыты навес для саломы. Загорода була покрыта латамі, бо нема солому. Вял.Аўц.
ЗАГРАДА (заграда), ж. Павець. У заградзі дрову лежаць. Смят.
ЗАДАЛЕГОДЗЬ (задалегодзь), прысл. Зараней. Задалегодзь усе побраў, шо поехаць по дрову. Астраж.
ЗАДАЦЬ (задаць), -ю-, -еш-, зак.трыв. Набіць. Не бегай по городу, бо бацько задасць табе, як прыдзе. Лук.
ЗАДРЫПАЦЬ (задрыпаць), -ю-,-еш-, зак.трыв. Запэцкаць, запырскаць граззю. Не ходзі по гразе — задрыпаеш спаніцу. Валаўск.
ЗАЕДЗЬ (заедзь), зборн. назв., ж., ужыв. толькі ў адзін. Абагуленая назва насякомых: мух, авадоў, камароў, сляпнёў. Худобу летам мучыцьме заедзь. Чырвонабяр.
ЗАКУТ (закут), м. Невялікая прыбудова пры хляве. Загані гусі ў закут, кеб не крычалі на ўвесь двор. Юркав.
ЗАКАТНЫ (закатны), як.прым. Поўны, масіўны. Закатны хлопчык у Марусі нарадзіўса. Верб.
ЗАЛІЦЬ (заліць), -ю-, -іш-, незак. трыв. 1. Мыць. Трэбо на рэчку іці — заліць плацце. Тульг. 2. Кіпяціць у жлукце. Ужэ заліла плацце — пойду муць. Смят.
ЗАМІРГІТАЎ (заміргітаў), -еш-, -ю-, зак.трыв. Зарагатаў. Одразу і заміргітаў, ек убачыў, шо ў канаву ўпала. Чырвонабяр.
79 👁