Старонка 24
◀ / 73 ▶
ДРЫСЛЯК (дрысляк), м. Друшляк. Подай мне дрысляка. Азяр. ДРУЗ (друз), м., ужыв. толькі ў адзін. Сумесь гліны з пяском. Ну й друзу с опечча, до вечора не вуносім. Астраж. ДУБ (дуб), м. Вялікая лодка, у якой перавозяць розныя грузы: сена, дровы, рыбалоўныя снасці. У дубі седзелі рыбакі. Барб. ДУБНІК (дубнік), м. Могілкі пад засенню старасвецкіх дубоў. Хвороба заведзе цебе ў дубнік. Ляск. ДУБРОЎКА (дуброўка), ж. Корань лекавай расліны. Трэбо накопаць дуброўкі і зробіць настой. Буда Саф. ДУПЛЕ (дупле), н., ужыв. толькі ў адзін. Дупло ў дрэве. У етой осіны е дупле сівокрахі. Чырвонабяр. ДУХАНУЦЬ (духануць), -у-, -еш-, зак. трыв. Моцна штурхануць. Трэ було так духануць ету п'яніцу, што б аж ногі задраў. Пасел. Е ЕДКЕЕ (едкее), як. прым. Ядкое. Ето сено погодное, едкее. Астраж. ЕК (ек), падпарадк. злучн. Як. Ек ісцімеш на сено, то не забудзь с собой узяць вілкі. Пагост. Е (е), дзеясл. звязка цяпер. часу. Ёсць. У цебе е картопля? Юркав. ЕРНІК (ернік), м., ужыв. толькі ў адзін. Аер. Пошлі дзеці по ернік. Ерніком зарос ўвесь берег. Астраж. ЕСТЫЯ (естыя), указ. займ. Гэтыя. За туманом не відаць ні жонкі, ні естых людзей. Багуц. ЕСЦЕКА (есцека), дзеясл. звязка цяпер. часу. Ёсць. У цебе есцека хлеб? Зар. ЕТАКІ (етакі), указ. займ. Гэты. Етакого хлопца ты вурасціла. Навас. ЕТО (ето), азн. часціца. Гэта. Ето даўно було, калі тут цэркоў така красіва стояла. Буйн. ЕТЫ (еты), указ. займ. Гэты. Еты хлопец увесь у матку ўдаўса, языком усе меле й меле. Бабран. Ё ЁЛКОЕ (ёлкое), якас. прым. Старое салёнае жоўтае сала. Сало ўжэ старое, ёлкае. Ляск.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 73 ▶