Старонка 23
◀ / 73 ▶
ДВОРНЯ (дворня), ж., ужыв. толькі ў адзін. Калгасны двор. Ты пойдзеш сёння на дворню? Верас. ДЗЕДУНЫ (дзедуны), м. Дзяды, калючая трава. Покасілі дзедуны, а цепер хадзіць не можно, ногі колюць. Беразн. ДЗЕРУНЫ (дзеруны), ужыв. толькі ў множн. Бліны з бульбы. Сегодні дзеруны пекцімем. Дзёрн. ДЗЮНДЗЯ (дзюндзя), м. і ж. Неахайныя мужчына ці жанчына. От дзюндзя і не памуласа. Верас. ДЖЫДЖАК (джынджак), м. Вялікі камень, валун. Еты джыджак, што ў дварэ, шчэ наш дзед с поля прыўёз. Васьк. ДОЙКА (дойка), ж. Даёнка. Вазьмі дойку і ідзі доіць карову. Гароч. Сасок у вымя. Дойкі ў каровы потрескалісь. Верб. ДОЎБАШКА (доўбашка), ж. Прылада для абівання галовак ільну. Варо, ек ісцімеш, то возьмі с собой на лён доўбашку. Бакл. ДОШЧАРНІК (дошчарнік), м. Паркан з дошчак. От за хатой і дошчарнік от вуліцы ідзе. Буд.-Саф. ДРАБУ (драбу), ужыв. толькі ў множн. Драўляная лесвіца. Постаў драбу ле сцены, хай там стояць. Смят. ДРАКА (драка), ж. Цёртка для абдзірання бульбы. Сходзі, Андрэйка, прынесі драку, будзем драць картоплю на млінцы. Аўрам. ДРАНІКІ (дранікі), ужыв. толькі ў множн. Бліны з дзёртай бульбы. Трэ було б дранікаў на снеданне нацерці. Хвойн. ДРАНКА (дранка), ж. Бульбяная аладка. Дранкі со сметаною вельмі смачныя. Хобн. ДРАПУНЫ (драпуны), у адзін. — драпун. Бульбяныя бліны. Наша бабка пашці кажды дзень печэ драпуны. Замос. ДРАЧ (драч), м. Дзяркач. Дай драча ногі обмесці. Верас. ДРАЧКА (драчка), ж. Сталярная прылада. Прынесі драчку — вона лежыць на столе. Верас. Жасцяная цёртка. Ужэ драчка сцерлася — трэба новую купляць. Замос. ДРОЎКА (дроўка), ж. Карова з першым цялём, першацёлка. Дзе тое молоко, колі моя корова дроўка. Скалодз. У мене ў етум годзі корова дровачка. Верб. ДРЫГА (дрыга), ж., ужыв. толькі ў адзін. Халадзец. Дрыга ўдалася, смашна ў еты раз. Верб. ДРЫН (дрын), м., ужыв толькі ў адзін. Вялікая палка. От вазьмі да мельні парася етым дрынам. Кам.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 73 ▶