Старонка 22
◀ / 73 ▶
ГУЖВІНА (гужвіна), ж. Арэля. Люблю на гужвіні гутацца. Астраж. ГУЛЯ (гуля), ж. Самаробная жаночая прычоска. Зрабіла Палажка гулю на галаве, што аж глядзець страшна. Аўрам. ГУНУЦЬ (гунуць), -у-, -еш-, зак.трыв. Моцна стукнуць. Ек гуне твой Хведор дзвермі, то аж хата колоціцца. Жах. ГУНЬКА (гунька), ж.ужыв.толькі ў адзін. Даматканы дыван. Вуткала гуньку на мост у хаці. Васіл. ГУСКА (гуска), ж. Вадзяныя ліліі: белыя, жоўтыя. У етай завадзі вечна столькі гусак: і белых, і жоўтых. Кам. ГУСЦЕЖ (гусцеж), м. ужыв. толькі ў адзін. 1. Густая маса круп пэўнай стравы. Бач, яка твая дзеўка хітрая: малако вупіла, а ўвесь гусцеж пакінула. Партыз. 2.Вельмі густы хмызняк. На балоці залезла ў такі гусцеж, адна лаза і алешнік, што чуць вулезла. Амельк. ГУТАЛКА (гуталка), ж. Арэля. Унь Цімох гуталку повесіў. Чырвонабяр. ГУТАЦЦА (гутацца), -ю-, -еш-, незак.трыв. Гойдацца. Хопіць гутацца на арэлі, пойдзем абедаць. Партыз. Д ДАБУ (дабу), злучн. Як. Ты дабу малы — усе дразнісса з дзецьмі, тобе больш работы нема. Ляск. ДАЙЖЭ (дайжэ), злучн. Нават. Сегодні дайжэ хата вугледала ек на пасху, так светочна. Буда-Саф. ДАЙКА (дайка), ж. Надзел сенажаці. У цебе, Петро, хороша дайка, трава тут така густа, сена на корову хваціць. Ляск. ДАЛАДУ (даладу), як.прысл. Вельмі добра. Зрабі ўсе даладу, тады ідзі гуляць. Юркав. ДАЛОЎКА (далоўка), ж., ужыв. толькі ў адзін. Падлога. Не хадзі боса, бо далоўка холодна. Верб. ДАЎМЕЦЦА (даўмецца), -ю-, -еш-, зак.трыв. Дадумацца. Ета ж даўмеўся да таго, што пашоў прасіць каня ў такога злыдня. Кам. ДАЦЮЛЬ (дацюль), акал.прысл. Дагэтуль. Як пашоў зрання с хаты, дак і дацюль нема. Зар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 73 ▶