Старонка 21
◀ / 73 ▶
ГІДКІ (гідкі), якасн.прым. Непрыгожы, праціўны. Екі ў Гарпіны зяць гідкі. Ляск. ГІЛЯРА (гіляра), ж. Вялікая лодка. Подай гіляру, Іванко, поедом на луг по сено. Ляск. ГІРКА (гірка), ж. Гладышка з адбітым рылам. Була гірка ў мене і тая разбілась. Катл. ГІЧ (гіч), ж., ужыв. толькі ў адзін. Збуялыя сцяблы бульбы. Картоплі нема — уся ў гіч пашла. Мікул. ГІЧАНЫ (гічаны), ужыв. толькі ў множн. Бурачныя лісты, бацвінне. На градзе аж у пояс гічаны — такія буракі добрыя. Загал. ГЛІЦА (гліца), ж. ужыв. толькі ў адзін. Хвойныя іголкі, ігліца. Хвойнікам ішла — ногі гліцай пакалола. Макр. ГЛУЗАВАЦЬ (глузаваць), -ю-, -еш-, незак.трыв. Здзеквацца, падымаць на смех. Хлопцу шчэ й семнаццаці нема, а дзеўкі глузуюць з его, шчо не ўмее скакаць. Верб. ГЛЯНЬБА (гляньба), дзеясл. заг. ладу. Пабач. Гляньба, хто йдзе, мо с поля бацька. Зар. ГОДУНЕЦ (годунец), м. Гадованы парсюк. От кабанчык-годунец на сало хутко пойдзе. Ляск. ГОЎЕ (гоўе), н., ужыв.толькі ў адзін. Абагуленая назва дамашняй жывёлы. Одарко, ты накорміла гоўе? Брын. ГОЛОЎКІ (голоўкі), ужыв.толькі ў множн. Кужаль другараднага гатунку. Голоўкі прадуць на тоўстэ таке: на просцілкі, мешкі. Буд.Саф. ГОРНО (горно), як.прысл. Маркотна, сумна. Ек поехала моя Ліда ў Лельчыцы, то мне так горно стала. Чырвонабяр. ГОРОТЧЫК (горотчык), м. Адгароджаны закутак для маладняка: парасят, ягнят, цяляці. Надо одбіць горотчык для поросят. Жахав. ГОЦАЦЬ (гоцаць), -ю-,-еш-, незак.трыв. Моцна стукаць. Не гоцай так моцно, а то ступа разваліцца. Скал. ГРАНКА (гранка), ж. Града. Посодзілі дзве гранкі кортопляў і одну цыбулі. Верас. ГРАСВА (грасва), ж. Капаніца. Дзе ты, Анюто, грасву дзела? Васьк. ГРАЦА (граца), ж. Капаніца. Дзе мая граца, требо картоплі аграцоваць, бо вельмо зарослі. Навас. ГУБКА (губка), ж. Мера даўжыні красён, пражы, палатна па даўжыні сцяны хаты. Вуткала чатыры губкі палатна. Навас.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 73 ▶