ГАЛДУНІКІ (галдунікі). Вярэнікі. На абед буў боршч і галдунікі, боршч астаўся, а галдунікі паелі — такія смачныя. Карч.
ГАЛЕНЬ (галень), м., ужыв. толькі ў адзін. Венік без лісця, дзяркач. Возьмі галень і подмеці пудлогу. Асав.
ГАЛЬКА (галька), ж. Нешырокая стужка, што прышываецца да ніжняй часткі спадніцы. У цебе галька відно, хто тобе ўшываў ее? Ляск.
ГАЛЬНІК (гальнік), м. Бярозавы венік. Вазьмі гальнік і вумеці двор. Астраж.
ГАЛЕЛЕЙКА (галелейка), ж. Вешалка для адзення. Повесь паліто на галелейку і не дзержы ў руках. Верб.
ГАЛУЗІНА (галузіна), ж. Вялікая палка. Ек возьму галузіну, то будзеш знаць у мене. Астраж.
ГАМАНЧЫК (гаманчык), м. Кашалёк. Згубіла свой гаманчык, а там толькі трыццаць капеек грошай. Верб.
ГАНЯЦЦА (ганяцца), -ю-, -еш-. Бегаць. Адаркі свіння шчэ малая, а за кнырамі ганяецца. Капц.
ГАЙСАЦЬ (гайсаць), -ю-, -еш-. Бегаць без ладу. Не гайсай, чаго цебе чэрці носяць. Зар.
ГАРА (гара), ж., ужыв. толькі ў адзін. Месца пад страхой у хаце. Да марозаў яблыкі на гарэ лежалі. Скрыг.
ГАРУСОЎКА (гарусоўка), ж. Вялікая квяцістая шарсцяная хустка. Купіла ў цыганок гарусоўку. Карм.
ГАРЫНА (гарына), ж., ужыв. толькі ў адзін. Ніткі для вышывання. Купіла ў Хвойніках гарыны, буду ручнік вушываць. Хвойн.
ГАТ (гат), м. Перагароджанае месца на рацэ, пляцень праз раку з рыбалоўнымі лавушкамі. У етум гаці трэбо жакі поставіць, мо шчукі ўлезуць. Арав.
ГАРЧАК (гарчак), м., ужыв. толькі ў адзін. Пустазелле, драсён. Як ні стараюса, а гарчак не зведу з гароду. Канат.
ГАЧОК (гачок), м. Рыбалоўная прылада. Етым гачком добре ловіць рібу ў затоне. Конкав.
ГЕЙКА (гейка), ж. Сяброўка-аднагодка. Пойду до свое гейкі, мо на луг по шчаўе сходзім. Івашк.
ГІБЗАВАЦЬ (гібзаваць), -ю-, -еш-. Сачыць за кім-небудзь. От гібзуе за суседом, штоб почуць да перебрахаць. Верб.
ГІГІТАЦЬ (гігітаць), -у-, -аш-, незак. трыв. Смяяцца без толку. Чаго ты гігічаш, нема нічога смешнага. Астраг.
84 👁