ВУТУРЫЦЬ (вутурыць), -у-, -ыш-, зак. трыв. Выгнаць. Насілу вутурыла ету п'яніцу с хаты. Астраж.
ВУСКІДЗЬ (вускідзь), ж.ужыв. толькі ў адзін ліку. Выкапаная яма, запоўненая вадой. Вускідзь неглыбокая, бо водой заросла. Стад.
ВУХВОЦЕНЬ (вухвоцень), м. Блін з цеста. Покуль огледзеласа, вухвоцень згореў. Гарадз.
ВУЦЕЎСА (вуцеўса), -у-, -еш-, зак. трыв. Так крепко вуцеўса об лёд шчо чуць устаў. Зім. Буд.
ВУЦІРАЛЬНІК (вуціральнік), м. Ручнік. Унь на гвоздзіку вуціральнік, вутрыса ім. Верб.
ВУШАК (вушак), м. Слуп у дзвярах. Вушак подгніў, дзверы перекосіло і не зачыняюцца. Асав.
ВУШКІ (вушкі), ужыв. толькі ў множн. Столь з жэрдак обо дошчак у хляве. На вушках сена мало. М.Аўц.
ВУШМАРОВАЦЦА (вушмаровацца), -ую-, -еш, зак.трыв. Вымазацца аб сцяну. Дай вутру спіну, вушмароваўса ек чорт. Астраж.
ВУШНЯК (вушняк), м. Слуп у дзвярах. Вушняк шчэ крэпкі. Вял.Бор.
ВУШУЛО (вушуло), н., Слуп, на якім трымаюцца вароты ці калітка. Свіння почухаласа і вушуло вуваліло. Скрыг.
ВЯКАЦЬ (вякаць), -ю-, -еш-, незак. трыв. Гаварыць не тое, што трэба. Не вякай, а скажы толкам. Партыз.
ВЯЛІЦА (вяліца), ж.,ужыв. толькі ў адзін. Сухое дрэва. Поехаў у лес да одной вяліцы нарубаў. Астраж.
ВЯРЭНЬКА (вярэнька), ж. Невялікая лыкавая каробка з крышкай. Возьмі, Іван, вярэньку да несі есці бацьку на покос. Верас.
ВЯТРОЎКА (вятроўка), ж. Завіца. Ко мне прыходзіла вятроўка. Смят.
Г
ГАЛА (гала), н., ужыв. толькі ў адзін. Тарфяністае балота без хмызняку, сенажаць. На вуліцы цепер нікога — ўсе на галі сена прыбіраюць. Звян.
ГАЛАШЧОК (галашчок), м., ужыв. толькі ў адзін. Мёрзлая зямля. Мароз буў добры, такі галашчок на дварэ, што хоць бокам кацїся. Кам.
94 👁